Новы год у Індыі.
  2009-12-29 15:31:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Традыцыйны Новы год у ноч з 31 снежня на 1 студзеня ў Індыі стаў адзначацца параўнальна нядаўна. Да гэтага часу сапраўднага свята Новага году не было. У лістападзе індусы адзначалі нацыянальны дзень Дыпавалі, які суправаджаўся яркімі ўпрыгажэннямі вуліц і вячэрнімі феерверкамі. Гэтае свята адзначаецца цяпер і ў Расіі і ўмоўна завецца Індыйскім Новым годам.

Святкаванне новага года таксама залежыць ад традыцый, што склаліся ў розных раёнах краіны. Так, жыхары паўночнай Індыі ўпрыгожваюць сябе кветкамі – найбольш папулярныя ружовыя, чырвоныя, фіялетавыя альбо белыя адценні. У паўднёвай Індыі ў гэты дзень абавязковым атрыбутам становіцца паднос з фруктамі. У Новы год ў Індыі людзі просяць матэрыяльнага дабрабыту ў багіні багацця Лакшмі і кахання ў бога кахання Камы. Таксама не застаецца без увагі і Крышна. -0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040