Новы год у Бразіліі – летняе свята, бо пачынаецца ў разгар лета, якое супадае па часе з рускай зімой. Яшчэ ў кастрычніку вуліцы гарадоў упрыгожваюць рознакаляровай ілюмінацыяй, а штучныя ёлкі аздабляць традыцыйнымі цацкамі. Усе гэтыя атрыбуты захоўваюцца на сваіх месцах да сярэдзіны студзеня. Але варта адзначыць, што ў трыццаціградуснай спякоце навагодняя мітусня таксама як і Дзяды Марозы са Снягуркамі, глядзяцца крыху ненатуральна.
Новы Год бразільцы сустракаюць дома, у рэстаранах або клубах. Звычайна, яны збіраюцца некалькімі сем'ямі за адным сталом у вялікую і вясёлую кампанію. Моладзь аддае перавагу мерапрыемствам, што больш адпавядаюць іх узросту. На гэтае свята прынята быць апранутымі ў белае адзенне, дарыць невялікія прэзенты, прыгожа запакаваныя і перавязаныя стужачкай. Вялікія падарункі атрымліваюць тут на Ражаство. У Бразіліі існуе традыцыя: стоячы гучна адлічваць апошнія секунды адыходзячага года, жадаць адзін аднаму -- «Шчаслівага Новага года!» і піць шмапанскае пад час святочнага феерверка. Новы год асабліва цудоўны ў Рыо-дэ-Жанэйра, дзе прынята кідаць у ваду белыя кветкі, ад чаго берагі становяцца беласнежнымі.
І можна сабе ўявіць, як прыгожа выглядаюць на такім беразе тысячы людзей ў белым адзенні, што назіраюць грандыёзны салют, іскры якога знікаюць ў атлантычным акіяне!