Пекінская качка або качка па-пекінску - адна з самых вядомых страў кітайскай кухні.
Рэцэпт пекінскай качкі стаў шырока вядомы з часоў кіравання дынастыі Юань, калі ў 1330 годзе медык і дыетолаг, які адказваў за сілкаванне імператара, Ху Сыхуэй, апублікаваў яго ў сваёй фундаментальнай працы "Найважнейшыя прынцыпы сілкавання".
Лічыцца, што гэты рэцэпт паходзіць з правінцыі Шаньдун. Страва карысталася папулярнасцю пры юаньскім двары ў Пекіне, чаму і распаўсюдзілася пад цяперашнім назовам.
Уяўляе з сябе нацёртую мёдам качку, запечаную ў адмысловай печы. Пры падачы на стол яе мяса наразаюць тонкімі лустачкамі. Мяса, а таксама скурка качкі, якая павінна быць храбусткай, тонкай і нетоўстай, падаюцца з мандарынавымі аладкамі, маладым лукам і падліўкамі: салодкай падліўкай з лапуха або падліўкай "Хойсін". Дадаткова могуць быць уключаныя іншыя асобныя кампаненты, напрыклад агуркі, парэзаныя саломкай.
Качка заказваецца ў рэстаранах цалкам, на булёне з пакінутых пасля нарэзкі частак можа быць звараны суп з кітайскай капусты, які падаецца пасля мяса.
Пекінскую качку таксама ядуць у рысавых блінцах.