Парк Бэйхай - старажытны парк Пекіну, размешчаны на паўночным захадзе ад Забароненага гораду. У часы праўлення дынастый Ляо, Цзінь, Юань, Мін і Цын быў імператарскім паркам, да 1911 г. лічыўся часткай Забароненага гораду. У 1925 годзе быў адкрыты для публічнага наведвання.
Плошча парку больш за 700,000 кв.м., большая частка якой уяўляе сабой водную прастору. Цэнтральнае месца парку - востраў Цюнхуадао, на якім узвышаецца Белая Пагада.