Гісторыя
У 1915 годзе згодна з планам змены гораду Пекін вуліца была падзелена на тры часткі.
Таксама ў сярэдзіне 1910-х гг. Ванфуцзе была раней вядомая як вуліца Морысана (па-ангельску Morrison Street) у гонар ангельскага журналіста Джорджа Эрнэста Морысана. У часы культурнай рэвалюцыі Ванфуцін пачала называцца Народная вуліца. У 1975 годзе вуліцы была вернута гістарычная назва.
З 1949 году да канца 1990-х гг. тралейбусы, аўтобусы і іншы транспарт хадзіў непасрэдна па вуліцы, але ў 1999 і 2000 гг. былі праведзены змены ў дарожным руху і большая частка вуліцы стала пешаходнай. Асноўны транспарт праходзіць да вастоку ад Ванфуцзін.
Акрамя таго, з 1996 году пачынаецца планавая рэканструкцыя вуліцы. Ванфуцзін становіцца яшчэ і падземнай вуліцай, пашыраюцца гандлёвыя плошчы.