Рэжысёр шостага пакалення Кітая - Ван Сяошуай
  2010-01-11 14:54:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Цікава, што яшчэ зусім нядаўна працы маладога кітайскага рэжысёра Ван Сяошуая былі мала вядомыя ў Кітаі, але іх добра ведалі на Захадзе, дзе яго фільмы былі адзначаныя ўзнагародамі падчас цэлага шэрагу міжнародных кінафэстаў.

У 1994 годзе рэжысёрскі дэбют Ван Сяошуая "Дні" быў ганараваны "Залатым Аляксандрам" на Міжнародным кінафэсце ў Салоніках (Грэцыя). У 1998 годзе яго праца "На абочыне рая" удзельнічала ў конкурснай праграме Канскага міжнароднага кінафэсту. А у 2001 годзе яго фільм "Пекінскі ровар", які дэманстраваўся падчас розных кінафэстаў, у тым ліку і ў Расеі, быў ганараваны прызам "Срэбны мядзведзь" на Берлінскім міжнародным фэсце. І, нарэшце, у 2005 годзе яго праца "Цынхун" ("Шанхайскія мары") атрымала прыз журы 58-га Канскага кінафэсту.

Ван Сяошуай - рэжысёр так званага "шостага пакалення" кінематаграфістаў Кітая, дзяцінства якога прайшло ў глухім кітайскім мястэчку. У 1981 годзе ён адправіўся ў Пекін навучацца жывапісу. Але, паглыбіўшыся на некалькі гадоў у маляванне, у канчатковым выніку ён зразумеў, што жывапіс - не яго прызначэнне. Трэба сказаць, што 80-я гады ў Кітаі былі пачаткам адраджэння кітайскага кіно. Малады Ван Сяошуай пакінуў вучобу і паступіў на факультэт рэжысуры Пекінскага кінематаграфічнага інстытута. Студэнцкія гады Ван Сяошуая мінулі ў атмасферы трыўмфу рэжысёраў "пятага пакалення", Чэнь Кайгэ, Чжан Імоў адзін за адным выпускалі на экраны свае кінашэдеўры. Бязумоўна, поспехі старэйшых калегаў натхнілі будучага рэжысёра.

У 1993 годзе Ван Сяошуай, назапасіўшы невялікую суму грошаў, прыступіў да здымак свайго першага "кіна-стварэння" "Дні". Сюжэт карціны - вельмі просты: мастакі Дун і яго жонка Чунь пасля заканчэння ўніверсітэту сталі выкладаць у інстытуце выяўленчых мастацтваў. Дун спадзяваўся, што аднойчы прыйдзе дзень, калі да яго ў майстэрню прыйдзе багатыр-замежнік і за вялікія грошы купіць яго карціны. Мары былі безнадзейнымі, і чым гэта было відавочней, тым горш станавіліся адносіны паміж мужам і жонкай. У выніку, Чунь пакідае мужа і з'яжджае за мяжу ў пошуках лепшага жыцця. А Дун, так і не прадаўшы ні адной сваёй працы, сходзіць з розуму і пападае ў вар'яцкі дом.

Нядзіўна, што ў сваёй першай працы Ван Сяошуай звярнуўся да жыцця маладых мастакоў. Ён сам некалі вучыўся жывапісу і таму ведаў, з якімі праблемамі прыходзіцца сутыкацца пачаткоўцам, якія шукаюць свой шлях у мастацтве. Каханне, побыт, мары, пошукі і страты, і пры гэтым вера ў поспех. Фільм зняты на чорна-белай плёнцы, каб падкрэсліць трагічнасць сюжэту. Рэжысёрская ідэя аказалася ўдалай. Гледачы прынялі фільм, і ён быў ганараваны ўзнагародай "Залаты Аляксандр" на Міжнародным кінафэсце ў Салоніках.

Поспех фільма "Дні" прынес Ван Сяошуаю ўпэўненасць у сваіх сілах. Наступнай яго працай стаў фільм "Замарожаны". Кінакарціна атрымалася занадта авангарднай не толькі для кітайскага гледача, але нават для спрактыкаваных еўрапейцаў. Нават такая, здавалася бы, невялікая дэталь, як "рэжысёр - інкогніта" у пачатковых тытрах, казала аб некаторай радыкальнасці пастаноўкі. Гэтая карціна была адзначаная прызам ФІПРЭССІ на Ратэрдамскім фэсце ў 1997 годзе.

Фільмы "Дні" і "Замарожаны" у Кітаі раскрытыкаваліся за песімізм сюжэтаў і іх не паказалі масаваму гледачу. Але гэта толькі на першы погляд і неспрактыкаванае ўспрыманне. Калі ўважліва паглядзець, то будзе відавочна, што фільмы Ван Сяошуая - гэта цэлы мір жывых чалавечых пачуццяў, эмоцый, утоеных гарачых пачуццяў.

Ван Сяошуай вельмі хваляваўся, што яго фільмы не можа пабачыць кітайскі глядач. Таму ў 1996 годзе ён у супрацоўніцтве з Пекінскай кінастудыяй пачаў здымкі новай стужкі "На абочыне рая". Апісваючы жыццё трох маладых людзей, учарашніх сялян, рэжысёр узнімае псіхалагічныя праблемы пакалення пераходнага перыяду рэфармавання эканомікі, разгубленасці маленькага чалавека перад напорам дзяржаўнай машыны і глабальнасцю зменаў. Гэтая карціна была прадстаўленая ў конкурснай праграме Канскага міжнароднага кінафэсту. Хоць стужка не атрымала ніякіх прызоў, але, стала адкрыццём нават для заходняга гледача і прыкавала да сабе ўвагу ўсяго свету.

Пасля гэтага фільма рэжысёр Ван Сяошуай стаў больш вядомый і ў кітайскіх кінематаграфічных кругах. Ён стаў больш актыўна супрацоўнічаць з вядучымі кітайскімі кінастудыямі. У 2001 годзе на экраны выйшла яго праца "Пекінскі ровар". Стужка чымсьці нагадвае стары італьянскі фільм Вітторыо дэ Сікі "Выкрадальнікі ровараў". Сюжэты, вядома, розныя, але агульнае - гэта лёс простага чалавека ў вялікім горадзе, які заўсёды знаходзіцца ў стане вымушанага змагання за існаванне. Гэта актуальна як для сучаснага Кітая, так і для пасляваеннай Італіі. Ровар, які спалучыў двух розных людзей, працаўніка з вёскі і гараджаніна, як бы ставіць знак роўнасці паміж імі. Будучы людзьмі з розных пластоў грамадства, яны знаходзяцца ў аднолькава цяжкім становішчы ва ўмовах сучаснага жыцця. Звыклы атрыбут кітайскага жыцця - ровар - у гэтым фільме паўстае як знак барацьбы за месца пад сонцам. Сацыяльная тэматыка і выдатная гульня маладых акцёраў не пакідаюць раўнадушнымі гледачоў. Гэты фільм атрымаў прыз "Срэбны мядзведзь" на Берлінскім фэсце ў 2001 годзе.

Наступная праца рэжысёра - гэта фільм "Шанхайскія мары". Фільм распавядае аб тым, як у 60-я гады адгукнуўшыся на заклік урада маладыя шанхайцы адправіліся ў г. Гуян, каб развіваць мясцовую прамысловасць. Фільм настальгічна цёплы, шчыры, ён напоўнены ўспамінамі рэжысёра аб дзяцінстве, якое прайшло ў такім жа невялікім мястэчку. Ван Сяошуай так кажа аб гэтай карціне: "Працуючы над фільмам, я задумаўся, як вырашыць супярэчнасці паміж асобай і грамадствам падчас сацыяльных хваляванняў. Гэты фільм - мой заклік да павагі да асобы".

Ван Сяошуай і далей не збіраецца адыходзіць ад свайго жадання паказваць складанае жыццё простых людзей, ён вось ужо 10 гадоў настойвае на сваёй творчасці. Хоць па касавых зборах яго працам цяжка канкураваць з камерцыйнымі фільмамі, але дзякуючы ўпартатасці і таленту ў маладога рэжысёра ёсць шмат сваіх прыхільнікаў.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040