Цінмін – галоўнае веснавое свята ў Кітаі
  2010-01-12 14:31:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Самае галоўнае веснавое свята кітайцаў - гэта свята Цінмін, г.зн.. "чыстага святла". Свята Цінмін адзначаецца праз 105 дзён пасля зімовага сонцастаяння. Гэта адзінае ў Кітаі свята, якое мае нязменную дату ў еўрапейскім каляндары - 5 красавіка.

Свята Цінмін - гэта дзень памінання памершых, своеасаблівы кітайскі аналаг бацькоўскай суботы ў Расіі. У гэты дзень кожная кітайская сям'я ў поўным складзе наведвае магілы памерлых сваякоў, прыводзяць магілкі ў парадак, прыносяць кветкі, запальваюць курыльныя палачкі, паляць ахвярныя грошы. Калі хто-небудзь з сваякоў не мае магчымасці наведаць сямейныя магілы, то прынята пакланіцца продкам на адлегласці. У сучасным Кітаі ў гэты дзень праводзяць урачыстыя мерапрыемствы ў памяць аб загінуўшых героях, ускладаюць вянкі на іх магілы.

У Паднябеснай існуе мноства абрадаў і традыцый, звязаных са святам "чыстага святла". У кожнай кітайскай правінцыі ёсць свае невялікія асаблівасці. У дзень свята Цінмін нельга разводзіць агонь і рыхтаваць гарачую ежу, есці можна толькі халодныя стравы.

У аснове ўзнікнення гэтага свята ляжыць адна легенда. Як гаворыць паданне - калісьці даўным-даўно, прыкладна ў 4 стагоддзі да н.э., у аднаго з прынцаў царства Цзінь служыў ваенны збраяносец, імя якога Цзе Цзытуй. Прынц жа быў адлучаны ад пасады, і нейкі час яму прыйшлося бадзяцца ў выгнанні. Неяк раз, прынц са сваёй світай застаўся без ежы, захварэў, і ледзь было не памёр з голаду, але верны збраяносец Цзе Цзытуй выратаваў прынца. Ён накарміў яго кавалкам мяса, выразанага з уласнага сцягна. Калі прынц вярнуў сабе трон, ён цалкам забыўся аб тым, хто выратаваў яму жыццё. Цзе Цзытуй быў вельмі абражаны такім стаўленнем да сабе, ён сышоў у горы і стаў пустэльнікам. Аднойчы прынц успомніў аб ім і стаў запрашаць збраяносца вярнуцца на службу, але той адмовіўся. Цінскі васпан быў узвар'яваны такім непадпарадкаваннем і загадаў падпаліць лес, у якім жыў Цзе Цзытуй. Сумленны слуга палічыў за лепшае смерць ад агню, чым служба чалавеку, які аднойчы абышоўся несправядліва з ім. Правіцель царства Цзінь быў крануты нясхільным характарам збраяносца. У памяць аб ім ён забараніў сваім падданым ва ўгодкі смерці Цзе Цзытуя раскладваць агонь.

У старажытныя часы кітайцы свята верылі ў тое, што парушэнне забароны раскладваць агонь і есці гарачую ежу ў свята Цінмін абавязкова пацягне за сабой ліўні і град, якія нашкодзяць будучыму ўраджаю.

Свята Цінмін - гэта і смутак, і радасць. Успаміная тых, хто памёр, людзі адначасова цешацца надыходу вясны, будуюць планы на будучыню. Як лічаць самі кітайцы - гэтае свята злучае у сабе выкананне прынцыпу "сяо" (г.зн. павага да старэйшых), з рознымі народнымі абрадамі і забавамі. Як правіла, у гэты час у Пекіне самае прыемнае надвор'е. Ужо на газонах зялёная траўка, квітнеюць дрэвы і хмызнякі. Са старажытных часоў у Кітаі захавалася традыцыя ў дні свята Цінмін хадзіць у парк, выязджаць за горад на прыроду і запускаць папяровых змеяў. Таму яшчэ адна назва гэтага свята Тацінцзе, г.зн. Дзень прагулкі па першай траве.

Да нашых дзён у Кітаі захаваўся звычай падчас свята Цінмін упрыгожваць дзверы хат і самі кватэры галінкамі вярбы. Вярба лічыцца старажытным знакам жыццёвай сілы.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040