Храм Неба
  2010-01-28 19:43:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Храм Неба - адзіны храм круглай формы ў Пекіне, занесены ЮНЭСКА у спіс сусветнай спадчыны чалавецтва. Вакол храму выбудаваны храмавы комплекс, плошчай 267 га. Цяньтань з'яўляецца адным са знакаў гораду.

Пабудаваны ў 1420 годзе ў эпоху кіравання імператара Юны Лэ дынастыі Мін. Першапачаткова храм зваўся храмам неба і землі, але пасля будаўніцтва ў 1530 годзе асобнага храму зямлі стаў выконваць функцыю глыбокай пашаны Небу.

Храм неба размешчаны да паўднёвым усходзе ад імператарскага палацу. З'явіўся ён у той жа час, што і Забаронены горад, і першапачаткова дзейнічаў як храм Неба і Землі. Гэтым тлумачыцца незвычайная архітэктура будынку (паўднёвая частка пабудовы мае форму квадрату, а паўночная круглявая): паводле кітайскай традыцыі, круг сімвалізуе Неба, а квадрат - сілы Землі; з тых часоў у сценах Цяньтаня ўзносіліся малітвы выключна Небу. На працягу амаль 500 гадоў раз у год, у дзень зімовага сонцастаяння, імператары прыбываюць сюды, каб пасля трохдзённага строгага паста прынесці Небу шчодрыя дарункі. Лічылася, што ў уладара Паднябеснай чароўнае паходжанне, таму толькі імператар мае права звяртацца да Нябёсаў з малітвамі аб росквіце дзяржавы. Уладар замаўляў вецер, дождж, спякоту і холад, каб яны з'яўляліся менавіта тады, калі прызначана вячыстым прыродным цыклам, - гэта было закладам добрага ўраджаю.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040