Фабрыка па вырабу салёнай гародніны "Любіцзюй"
  2010-02-02 10:48:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Фабрыка "Любіцзюй" была адчыненая братамі Чжао Цуньжэнь, Чжао Цуньі і Чжао Цуньлі у 9-м годзе кіравання імператара Цзяцзіна (у 1530 г.) Браты Чжао былі родам з гораду Ліньфэнь правінцыі Шаньсі. Паколькі засоленая ў соі гародніна карысталася папулярнасцю, яны вырашылі займацца вырабам выключна саленняў. Вырабленыя ў "Любіцзюе" саленні адрозніваюцца арыгінальным "соевым" смакам і прыгожым знешнім выглядам. Засоленая гародніна духмяная і храбусткая, з умераным салодка-салёным смакам. "Любіцзюй" выконвае строгую працэдуру вырабу прадукцыі і выбірае самую якасную сыравіну.

Соевыя заправы "Хуанцзян" і "Цяньмяньцзян" (жоўтая салёная соевая паста і салодкая мучная паста) - галоўныя інгрэдыенты падчас вырабаў саленняў "Любіцзюй". Жоўтая паста вырабляецца з якаснай соі алейных гатункаў, якая вырошчваецца ў Мацзюйцяо павету Жуньсянь правінцыі Хэбэй. Салодкая пшанічная паста - з клейкай пшаніцы з павету Лэшуй правінцыі Хэбэй, якая нашмат даражэй звычайнай пшаніцы. Агуркі выгрошчваюцца на агародах за Юндзінмэньскімі сценамі. Агуркі бяруцца толькі маладыя.

"Любіцзюй" славіцца сваёй салёнай гароднінай. Гэта - самая старадаўняя фабрыка па вытворчасці саленняў у Пекіне. На фабрыцы вырабляюць дванаццаць традыцыйных відаў саленняў.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040