Фільм "Сапраўдная легенда"
  2010-03-02 14:53:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ангельская назва: True Legend

Рэжысёр: Юань Хэпін (Woo-ping Yuen)

У ролях: Чжао Вэньчжо (Vincent Zhao), Чжоў Сюнь, Чжоў Цзелунь (Jay Chou), Го Сяодун

Жанр: драма/баявік/гісторыя

Дата выхаду на экран: 2 лютага 2010 г.

Сюжэт:

Гэта новы фільм пра баявыя мастацтвы, легенда аб незвычайным героі, шлях душы карыфеяў баявых мастацтваў.

У канцы праўлення дынастыі Цін, жыў нейкі Су Цань - майстар баявых мастацтваў. Як і большасць мужчын, Су Цань меў дзве мары: поспех у справах і шчаслівая сям'я. Ён нястомна дамагаецца дасканаласці ў баявых мастацтвах, каб дасягнуць вяршыні баявых мастацтваў і стварыць сваё неперасягненае майстэрства кунфу. Ён таксама імкнецца быць добрым мужам і клапатлівым бацькам.

Нажаль, жонка гіне з-за варожасці паміж Су Цанем і іншымі майстрамі ушу. Су Цань не можа дараваць гэтага сабе. Пасля смерці каханай жонкі кожны дзень ён блукае па вуліцах гораду, п'е і не жадае больш жыць. Су Цань становіцца жабраком, але сын увесь час з ім разам…

Хоць яго жыццё праходзіць у нягодах і блуканнях, але Су Цань усё роўна імкнецца да стварэння новага стылю кунфу. Калі жыццё яго сына аказваецца пад пагрозай, Су выкарыстоўвае ўсе свае навыкі і яму ўдаецца прыдумаць новы стыль кунфу - гэта Цзуй Цюань (Кулак ап'янелага).

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040