Вэнь Цзябао: у 2010 годзе тэмпы росту ВУП Кітаю прадугледжваюцца прыкладна на ўзроўні 8 %
  2010-03-05 13:43:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Вэнь Цзябао 5 сакавіка, выступаючы з дакладам аб рабоце ўрада на 3-й сесіі ЎСНП 11-га склікання, паведаміў, што галоўныя меркаваныя паказчыкі па сацыяльна-эканамічнаму развіццю на гэты год будуць наступнымі: ВУП вырасце прыкладна на 8 працэнтаў; занятасць у гарадскіх раёнах павялічыцца больш чым на 9 млн чалавек, узровень зарэгістраванага тут беспрацоўя павінен быць не вышэй 4,6 працэнта; тэмпы росту спажывецкіх коштаў складуць каля 3 працэнтаў; чакаецца паляпшэнне стану аплатнага балансу.

"Варта асабліва патлумачыць, што павелічэнне ВУП прыкладна на 8 працэнтаў намечана, галоўным чынам, у адпаведнасці з прынцыпам прыярытэту якасці. Таму неабходна арыентаваць усіх на перанясенне цэнтра цяжкасці работы на змяненне форм развіцця эканомікі і ўрэгуляванне яе структуры", - падкрэсліў кітайскі прэм'ер. Паводле яго словаў, задача ўтрымліваць агульны рост спажывецкіх коштаў у межах прыкладна 3 % ставіцца ў сувязі з агульным улікам леташніх фактараў коштавага павышэння, перадатачнага эфекту змянення цэн на асноўныя віды тавараў на сусветным рынку, наступстваў росту грашовай эмісіі і крэдытаў у краіне, а таксама пасільныя нагрузкі для насельніцтва. "Прытым тут пакідаецца пэўная прастора як для рэформы падаткаў і грашовых збораў у галіне рэсурсаў і экалогіі, так і для рэформы коштаўтварэння ў галіне сыравіннай прадукцыі", - дадаў ён.-0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040