Кітай - краіна з вялізным мноствам азёраў. Па падліках кампетэнтных арганізацый, на тэрыторыі Кітаю налічваецца больш за 2,800 прыродных азёраў. Кожнае з іх мае водную паверхню па 1 кв. км альбо яшчэ больш. Агульная плошча азёраў - больш за 80 тысяч кв. км. Акрамя таго, ёсць яшчэ 13 азёраў з плошчай паверхні па 1,000 кв. км. Гэтыя азёры займаюць у агульным выніку прыкладна 29,000 кв. км.
Азёры ў Кітаі размешчаныя адпаведна ў 9 розных прыродных і геаграфічных палосах і раёнах з неаднолькавымі кліматычнымі ўмовамі: адны - у гарах і на раўнінах, іншыя ж - на кантынентальных участках альбо астравах, трэція - у пустынях альбо ў балотах, у засушлівых зонах альбо ў вільготных і паўвільготных мясцовасцях. Гэтым і тлумачыцца разнастайнасць азёраў у Кітаі. Па прычынах іх стварэння азёры дзеляцца на наступныя катэгорыі: тэктанічныя, вулканічныя, ледніковыя, завальна-запрудныя, карставыя, азёры ветраной эрозіі, рачныя і лагуны. Па гідрахімічным саставе вады азёры дзеляцца на саляныя, салёна-водныя і прэснаводныя. Пераважная большасць кітайскіх азёраў атрымліваюць непасрэдныя водныя папаўненні ад адпаведных рэк, таму азёры з'яўляюцца складовай часткай адпаведных водных сістэм. Геаграфічнае размяшчэнне гэтых азёраў у вялікай ступені залежыць ад таго ці іншага раёну, дзе яны атрымліваюць водныя папаўненні, менавіта таму адным з найважнейшых фактараў з'яўляецца, акрамя іншых, водны рэжым. З прычыны пэўных фактараў, такіх як прыродныя і геаграфічныя ўмовы, кліматычныя ўмовы, знешнія і ўнутраныя (унутрыкантынэнтальныя) рэкі ў нашай краіне не падобныя адна да адной і маюць зусім розныя асаблівасці.
Зыходзячы з асаблівасцяў кітайскіх рэк, можна было б правесці па тэрыторыі Кітаю лінію, якая пачыналася б з паўднёвага ўчастку Вялікага Хінгану, затым перакрыжоўвала б горны хрыбет Іньшань і ўсходні ўчастак горнага хрыбта Цілянь і канчалася б у горнага хрыбта Гандзісышань. На паўднёвым ўсходзе ад гэтай лініі размешчаныя азёрныя раёны, якія атрымліваюць ваду ад знешніх рэк. У выніку таго, што азёрная вада выцякае з возера, соль тут не назапашваецца і таму тут размешчаныя галоўным чынам прэснаводныя азёры, якія сканцэнтраваліся па абодвум бакам сярэдняга і ніжняга цячэння ракі Янцзы. Галоўнымі з іх з'яўляюцца Поянху, Дунцінху, Тайху, Хунцзэху, Хулуньху і г.д. Гэтыя азёры валодаюць вялізнымі прыроднымі рэсурсамі. На паўночным захадзе ад гэтай лініі размешчаныя азёрныя раёны, якія атрымліваюць водныя папаўненні ад унутрыкантынэнтальных рэк. Паколькі гэтыя азёры знаходзяцца далёка ад марскога берагу, вада з азёраў не выцякае, тут назапашваецца вялікая колькасць солі з-за моцнага выпарэння. Вада змяшчае вялікую колькасць солі, мірабіліт, гіпс, борныя руды і іншыя сыравінныя прамысловыя матэрыялы. Самым характэрным для гэтага раёну з'яўляецца возера Цінхай (Кукунор) - найбуйнейшае салёнае возера ў Кітаі.
Азёры ў Кітаі, галоўным чынам, размешчаныя ў пяці буйных азёрных раёнах. Гэта - азёрны раён на раўнінах і ў гарах паўночнага ўсходу Кітаю; азёрны раён на раўнінах усходняга Кітаю; азёрны раён на мангола-сіньцзянскім плато; азёрны раён на Цінхай-Тыбецкім плато і азёрны раён на Юньнань-Гуйчжоўскім плато.
Азёрны раён на раўнінах і ў гарах паўночна-усходняга Кітаю. Агульная тэрыторыя - 3,952 кв. км, што складае 5,4% агульных азёрных плошчаў краіны. Раён размешчаны ва ўмераным поясе, дзе пераважаюць паўвільготныя сезонныя вятры. Азёры атрымліваюць моцныя водныя папаўненні і дзеляцца звычайна на дзве катэгорыі: а) азёры, якія ўтварыліся непасрэдна ў выніку вулканічнага руху чацвярцічнай эры. Характэрным з'яўляюцца пяць злучаных адзін з адным азёраў у павеце Дэду правінцыі Хэйлунцзян, возера Цзінпоху на рацэ Муданьцзян і возера Цяньчы ў гарах Чанбайшань на кітайска-карэйскай мяжы. Гэтыя азёры адрозніваюцца маштабнай воднай паверхняй і вялікай глыбінёй. б) шматлікія вялікія і дробныя азёры ў дрыгве і балотах. Яны, як правіла, неглыбокія і з параўнальна высокай колькасцю солі.
Азёрны раён на раўнінах Усходняга Кітаю. Тут ёсць буйныя і дробныя азёры, размешчаныя па абодвум бакам сярэдняга і ніжняга цячэння Янцзы і Хуайхэ, ніжняга цячэння Хуанхэ, Хайхэ, а таксама па абодвум бакам вялікага Пекін-Ханчжоўскага каналу. Агульная плошча - 1,847 кв км, што складае 2,94% азёрных плошчаў краіны. Гэты раён вылучаецца вялікай шчыльнасцю ў размяшчэнні азёр. Тут жа знаходзяцца самыя знакамітыя ў Кітаі пяць прэснаводных азёраў - Поянху, Дунцінху, Тайху, Хунцзэху і Чаоху.
Мангол-Сіньцзянскі пласкагорны раён азёраў. Агульная плошча - 9,106 кв км, што складае 12,2% агульных азёрных плошчаў краіны. Мангол-Сіньцзянскі азёрны раён размешчаны ва ўнутрыкантынэнтальнай часткі Кітаю, далёка ад мора. Клімат сухі, з невялікімі ападкамі. У выніку значнага выпарэння вада губляецца хутчэй, чым паступае, што прывяло да пастаяннага згушчэння і павышэння колькасці солі.
Цінхай-Тыбецкі пласкагорны раён азёраў. Агульная плошча - 37,487 кв. км, або 50,5% агульных азёрных плошчаў краіны. Гэта група самых буйных і найбольш шматлікіх унутрыкантынэнтальных азёраў, размешчаных на самай высакагорнай мясцовасці Зямлі. Гэта ў той жа час раён з найбольш шчыльна размешчанымі азёрамі ў нашай краіне. Азёры тут галоўным чынам салёныя. Вада звычайна глыбокая. Зімой азёры замярзаюць на даволі доўгі час.
Юньнань-Гуйчжоўскі пласкагорны раён азёраў. Агульная плошча - 1,077 кв. км. Раён займае прыкладна 1,4% агульных азёрных плошчаў краіны. Азёры тут размешчаны галоўным чынам у цэнтральнай і заходняй часткі правінцыі Юньнань. Пераважаюць тут сярэднія і дробныя прэснаводныя азёры.