Маючы адбыцца візіт намесніка старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Беларусь – яркае адлюстраванне дасягнутага ўзроўню стратэгічнага ўзаемадзеяння дзвюх краін. Гэта ў чарговы раз сведчыць пра добрыя перспектывы беларуска-кітайскага супрацоўніцтва, заявіў 18 сакавіка пасол Беларусі ў Кітаі Анатоль Тозік ў размове з прадстаўнікамі кітайскіх СМІ. Ён адзначыў, што візіт несумненна надасць новы імпульс развіццю і паглыбленню двухбаковых сувязяў.
Прадстаўнік МЗС КНР Цінь Ган раней паведаміў, што 24-30 сакавіка Сі Цзіньпін здзейсніць афіцыйныя візіты ў Беларусь, Фінляндыю і Швецыю.
А. Тозік раскзаў, што падчас візіту Сі Цзіньпіна ў Беларусь плануюцца яго сустрэчы з прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам, кіраўнікамі беларускага ўрада і парламента.
На сустрэчах будзе разгледжаны шырокі комплекс пытанняў, што тычацца ўмацавання двухбаковага палітычнага ўзаемадзеяння, развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, рэалізацыі ўзаемавыгодных мераў па пераадоленні негатыўнага ўплыву галабальнага фінансавага крызісу. Будзе падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў.
А. Тозік адзначыў, што за 18 гадоў пасля ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кітаем, рэгулярна адбываюцца двухбаковыя кантакты на вышэйшым узроўні. У сумеснай дэкларацыі, падпісанай у 2005 годзе кіраўнікамі дзвюх дзяржаў адзначалася, што беларуска-кітайскія адносіны ўвайшлі ў новую стадыю ўсебаковага развіцця і стратэгічнага супрацоўніцтва.
«Беларусь упэўнена, што Кітай заўсёды быў і будзе яе сапраўдным сябрам і партнёрам», - адзначыў пасол і дадаў, што асновай двухбаковага супрацоўніцтва з'яўлюцца ўзаемная павага, добразычлівасць і давер, сяброўства паміж народамі дзвюх дзяржаў.
А. Тозік сказаў, што высокі ўзровень палітычнага ўзаемадзеяння паміж дзвюма дзяржавамі садзейнічае развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Ён таксама выказаў задаволенасць дынамічным развіццём двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне навукі і тэхнікі, адукацыі і культуры.
Па яго словах, штогадова бакі праводзяць Дні навукі і тэхнікі, Дні культуры. Цяпер у беларускіх навучальных установах навучаецца каля 2 тыс. кітайскіх грамадзян. Штогадова павялічваецца колькасць беларусаў, якія вывучаюць кітайскую мову. У Мінску і абласных цэнтрах кітайская мова выкладаецца як у ВНУ, так і ў сярэдніх школах.-0-