У Маскве пачалася цырымонія адкрыцця Года кітайскай мовы ў Расіі.
  2010-03-24 15:55:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Крамлі пачалася ўрачыстая цырымонія адкрыцця Года кітайскай мовы ў Расіі, на якой прысутнічаюць намеснік старшыні КНР Сі Цзіньпін і прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін.

Падчас Года кітайскай мовы ў Расіі будзе праведзена 87 мерапрыемстваў у галіне адукацыі, культуры, СМІ, кіно, журналістыкі і выдавецкай справы. У прыватнасці, адбудуцца разнастайныя конкурсы на веданне кітайскай мовы, конкурсы кітайскай песні, фестывалі студэнтаў, студэнцкія вечары і сімпозіумы, выставы, тыдзень музыкі і культуры і г.д.

У 2009 годзе ў Кітаі прайшоў Год рускай мовы, у межах якога кітайскі і расійскі бакі ў 22 правінцыях, аўтаномных раёнах і гарадах цэнтральнага падпарадкавання краіны правялі больш за 260 мерапрыемстваў у сферы адукацыі, культуры, СМІ, кіно, журналістыкі і выдавецкай справы. Паспяховае правядзенне Года рускай мовы ў Кітаі дадало новых жыццёвых сіл у гуманітарнае супрацоўніцтва і абмены паміж дзвюма краінамі, узбагаціла змест кітайска-расійскіх партнёрскіх адносін стратэгічнага ўзаемадзеяння.

--0--

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040