Адносіны паміж Кітаем і Беларуссю развіваюцца стабільна.
  2010-03-24 16:02:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай і Беларусь нязменна падтрымліваюць сяброўскія сувязі. Пасля ўзаемнага дыпламатычнага прызнання ў 1992 годзе адносіны паміж дзвюма краінамі атрымліваюць здаровае і стабільнае развіццё. Двухбаковыя абмены і супрацоўніцтва ў гандлёвай, эканамічнай, культурнай і іншых галінах бесперапынна пашыраюцца.

Хаця Кітай і Беларусь тэрытарыяльна знаходзяцца далёка адно ад аднаго, іх дружба мае шматгадовую гісторыю. Шырокае кола агульных інтарэсаў у палітычнай і эканамічнай галінах зрабілі абедзьве краіны шчырымі сябрамі. Адносіны паміж КНР і РБ даўно ўступілі ў этап усебаковага развіцця і стратэгічнага ўзаемадзеяння.

20 студзеня 1992 года нашы краіны падпісалі пагадненне аб усталяванні дыпламатычных адносін. Пасля гэтага актывізаваліся абмены візітамі кіраўнікоў дзвюх краін. У ліпені 2001 года старшыня КНР Цзян Цзэмінь нанёс дзяржаўны візіт у Беларусь, а ў лістападзе 2007-га ў Беларусі з афіцыйным візітам пабываў прэм'ер Дзяржсавета КНР Вэнь Цзябао. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўжо пяць разоў бываў у Кітайскай Народнай Рэспубліцы. Кантакты на вышэйшым узроўні адыгрываюць важную ролю ва ўмацаванні двухбаковых адносін і супрацоўніцтва.

Абедзве краіны займаюць адзіную або падобную пазіцыю па многіх важных міжнародных праблемах. Кітай паважае ўнутраную і знешнюю палітыку Беларусі і шлях развіцця, абраны Мінскам у адпаведнасці з рэаліямі краіны, падтрымлівае намаганні Беларусі, накіраваныя на абарону суверэнітэту дзяржавы і нацыянальнай годнасці, падтрыманне сацыяльнай стабільнасці і развіццё эканомікі. Рэспубліка Беларусь, у сваю чаргу, разумее і прымае мірную палітыку Кітая, аказвае КНР каштоўную падтрымку ў тайваньскім, тыбецкім пытаннях і іншых праблемах, якія тычацца суверэнітэту Кітая.

Кітай – важны гандлёвы партнёр Беларусі ў азіяцкім рэгіёне. Кітайска-беларускае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паступова пераходзіць ад гандлю таварамі да цесных кантактаў у эканамічнай і тэхнічнай галінах. Аб'ём гандлю паміж дзвюма краінамі павялічыўся са 113 млн USD у 2000 годзе да 2 млрд у 2008-м. Хаця летась гэты паказальнік знізіўся пад уплывам сусветнага фінансавага крызісу, перспектывы пашырэння двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва застаюцца вельмі шырокімі.

Культурнае супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі таксама атрымала развіццё. Абедзьве дзяржавы штогод ладзяць Навукова-тэхнічны дзень і Дні культуры. У наш час прыкладна дзве тысячы кітайскіх студэнтаў навучаюцца ў ВНУ Беларусі. Колькасць беларусаў, якія вывучаюць кітайскую мову, таксама пастаянна павялічваецца. Апрача таго, кітайскую мову пачалі выкладаць у некаторых сярэдніх школах Беларусі.

Сёння, 24 сакавіка, намеснік старшыні КНР Сі Цзіньпін адбыў у Беларусь з афіцыйным візітам у рамках паездкі па чатырох еўрапейскіх краінах. Гэты візіт будзе спрыяць далейшаму развіццю двухбаковых адносін паміж нашымі краінамі.-0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040