24 сакавіка ў другой палове дня член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК, намеснік старшыні КНР Сі Цзіньпін прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам.
У сталічным аэрапорце Сі Цзіньпін распаўсюдзіў пісьмовую заяву, у якой гаворыцца, што на працягу 18 гадоў пасля ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Кітаем і Беларуссю, міждзяржаўныя кантакты пазітыўна і стабільна развіваюцца. У снежні 2005 года старшыня КНР Ху Цзінтао і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісалі сумесную дэкларацыю, пасля чаго адносіны паміж Кітаем і Беларуссю ўвайшлі ў стадыю ўсебаковага развіцця і стратэгічнага супарцоўніцтва.
У часе візіта ў Беларусь Сі Цзінпін сустрэнецца з прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам і іншымі кіраўнікамі Беларусі, бакі абмяняюцца думкамі наконт паглыблення сяброўскіх адносін і пашырэння рэальнага супрацоўніцтва ў розных сферах.
-0-