Кітайскі бок перакананы, што дзякуючы агульным намаганням, кітайска-беларускія адносіны будуць усё больш паляпшацца. Пра гэта сказаў намеснік старшыні КНР Сі Цзіньпін 25 сакавіка падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.
Па словах Сі Цзіньпіна, кітайскі бок высока ацэньвае няўхільныя намаганні, прыкладзеныя беларускім урадам, у тым ліку прэм'ер-міністрам С. Сідорскім, для развіцця адносін паміж Кітаем і Беларуссю. Ён таксама адзначыў, што кітайскі бок надае важнае значэнне развіццю сувязяў з Рэспублікай Беларусь.
Назваўшы гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва важнай састаўной часткай узаемадзеяння паміж Кітаем і Беларуссю, Сі Цзіньпін сказаў, што ў апошнія гады назіраецца шэраг прыкмет паляпшэння структуры двухбаковага гандлю, у тым ліку пераход ад простага гандлю да тэхніка-эканамічных праектаў.
Намеснік старшыні КНР таксама выказаў надзею на ўвасабленне ў жыццё буйных сумесных праектаў у інтарэсах прасоўвання практычнага супрацоўніцтва паміж краінамі.
Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць вылучэння ролі камітэтаў супрацоўніцтва ў галіне эканомікі, гандлю, навукі, тэхнікі і ваенных тэхналогій, а таксама ўмацавання кантактаў паміж высокатэхналагічнымі прадпрыемствамі абедзвюх краін.
С. Сідорскі, у сваю чаргу заявіў, што Беларусь – надзейны сябар і партнёр Кітая. Дзве краіны пастаянна падтрымліваюць цесныя абмены і палітычны дыялог на высокім узроўні. Прэм'ер-міністр Беларусі даў пазітыўную ацэнку супрацоўніцтву паміж абедзвюма краінамі ў галіне эканомікі, гандлю, навукі, тэхнікі, энергетыкі і ў гуманітарнай сферы. Ён таксама падзякаваў кітайскаму боку за аказаную падтрымку і дапамогу ў ліквідацыі наступстваў на Чарнобыльскай АЭС. Акрамя таго, Сяргей Сідорскі запрасіў намесніка старшыні КНР наведаць выставачныя стэнды Беларусі на ЭКСПА-2010 у Шанхаі.
--0--