Неабходна вывесці стратэгічнае партнёрства паміж Кітаем і Беларуссю на новы ўзровень. Пра гэта 25 сакавіка заявіў намеснік старшыні Кітая Сі Цзіньпін на сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Барысам Батурам і старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Андрэйчанкам.
У сувязі з эканамічнай глабалізацыяй нашы краіны паўсталі перад сур'ёзнымі выклікамі, якім трэба супрацьстаяць агульнымі намаганнямі, адзначыў Сі Цзіньпін. Ён дадаў таксама, што паміж дзвюма краінамі склаліся трывалыя асновы палітычнага ўзаемадаверу. Абодва бакі маюць агульныя задачы: развіццё эканомікі і паляпшэнне ўзроўню жыцця насельніцтва.
Сі Цзіньпін сказаў, што кантакты і абмены паміж заканадаўчымі органамі дзвюх краін садзейнічаюць развіццю міждзяржаўных адносін, умацаванню ўзаемаразумення і сяброўства паміж народамі. Апошнія гады актыўна вядуцца міжпарламенцкія кантакты і абмены. Паміж правінцыямі і абласцямі дзвюх дзяржаў склаліся сяброўскія адносіны і добрае супрацоўніцтва, што мае важнае значэнне для развіцця міжрэгіянальных сувязяў. Ён выказаў надзею на далейшае пашырэнне міжпарламенцкіх кантактаў у мэтах садзейнічання паглыбленаму развіццю міждзяржаўных адносін.
Старшыня Савета Рэспублікі Барыс Батура, у сваю чаргу, заявіў, што парламент Беларусі будзе цесна супрацоўнічаць з кітайскімі калегамі, у прыватнасці, з Усекітайскім сходам народных прадстаўнікоў, прыкладаць намаганні для рэалізацыі важнага стратэгічнага кансенсусу, дасягнутага з беларускім бокам падчас візіту Сі Цзіньпіна, а таксама шэрагу дакументаў супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі з тым, каб садзейнічаць развіццю міждзяржаўных адносін.
Спікер беларускага парламента Уладзімір Андрэйчанка на перамовах адзначыў, што развіццё адносін з КНР – найважнейшы накірунак знешняй палітыкі Беларусі. Апошнім часам значна актывізаваліся абмены паміж дзяржаўнымі органамі, дзелавымі коламі і грамадскімі арганізацыямі дзвюх краін. Нягледзячы на сусветны эканамічны крызіс, міждзяржаўныя адносіны захоўваюць тэндэнцыю спрыяльнага развіцця, абодвум бакам удалося пазбегнуць значнага зніжэння таваразвароту. У.Андрэйчанка выказаў таксама надзею на ўмацаванне ўзаемадзеяння паміж рэгіянальнымі заканадаўчымі органамі дзвюх краін у мэтах садзейнічання развіццю міждзяржаўных сувязяў. -0-