Кітайская кампанія "Джылі" і амерыканская "Форд" падпісалі пагадненне аб набыцці канчатковага пакета акцый "Вольва"
  2010-03-30 15:16:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня праўлення кампаніі «Джылі» Лі Шуфу і фінансавы дырэктар «Форда» Луіс Бус падпісалі ў штаб-кватэры «Вольва» у Гётэборгу пагадненне аб набыцці канчатковага пакета акцый «Вольва». «Джылі» заплаціла каля 1,8 млрд долараў ЗША. Гэта была самая дарагая здзелка па пакупцы аўтамабільнай кампаніі за мяжой. Зараз да яе перайшоў 100-працэнтны пакет і адпаведныя актывы.

Выступаючы на цырымоніі падпісання, Лі Шуфу заявіў, што Кітай - самы буйны аўтарынак - стане для «Вольва» другім родным «домам». У аўтамабіляў з маркай «Вольва» у Кітаі, які імкліва развіваецца, адкрыецца велізарны рыначны патэнцыял.

На цырымоніі падпісання пагаднення прысутнічалі віцэ-прэм'ер і міністр па энергетыцы і прадпрымальніцтве Швецыі Мауд Олафсан і кітайскі міністр прамысловасці і інфарматызацыі Лі Ічжун. Кампанія «Форд» пачала прадаваць стратную «Вольва» з 2008 года.

Згодна з агучаным раней планам кампаніі «Джылі», пасля паспяховага набыцця «Вольва» яна пабудуе ў Пекіне або Цяньцзіні новы завод магутнасцю 300 тысяч аўто ў год. У выніку сусветныя вытворчыя магчымасці «Вольва» павялічацца амаль у 2 разы. «Джылі» плануе выкарыстоўваць спажывецкі патэнцыял кітайскага рынку і нізкі сабекошт працоўнай сілы, каб да 2011 года пераўтварыць «Вольва» са стратнай у прыбытковую. -0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040