Намеснік старшыні КНР Сі Цзіньпін, які знаходзіцца ў Швецыі з візітам, 29 сакавіка ў суправаджэнні віцэ-прэм'ера Каралеўства Мода Улафсана прысутнічаў на Форуме па супрацоўніцтве і інавацыях кітайскіх і шведскіх прадпрыемстваў.
Сі Цзіньпін адзначыў, што гандлёва-эканамічныя сувязі – важная апора кітайска-шведскіх адносін. Пры сумесным намаганні ўрадаў і дзелавых колаў дзвюх краін, гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж Кітаем і Швецыяй дабілася пашырэння ў аб'ёме і якаснага скачку. Швецыя стала важным гандлёвым партнёрам Кітая ў Паўночнай Еўропе, а таксама важнейшай краінай – крыніцай ўвозу тэхнікі.
Па словах Сі Цзіньпіна, мінулы год быў самым цяжкім для эканамічнага развіцця Кітая. На фоне міжнароднага фінансавага крызісу кітайскі ўрад прымяніў актыўную фінансавую палітыку і ўмерана-ліберальную валютную палітыку, што зрабіла пазітыўны ўклад у адраджэнне сусветнай эканомікі.
Сі Цзіньпін заявіў, што тэма форуму «супрацоўніцтва і інавацыі» мае актуальнае значэнне, бо яны – моцны інструмент для канчатковага пераадолення міжнароднага фінансавага крызісу і шлях, які вядзе эканамічную глабалізацыю да сбалансаванасці, агульных прэферэнцый і выйгрышу.
Віцэ-прэм'ер Швецыі М.Улафсан у сваю чаргу заявіў, што гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва – аснова сталых двухбаковых адносін, якія за гэтыя 60 гадоў прынеслі вялікія выгады народам Кітая і Швецыі. Кітай ужо стаў буйнейшым гандлёвым партнёрам Швецыі ў Азіі, больш за 600 шведскіх прадпрыемстваў вядуць дзейнасць у Кітаі.
. --0--