Пасол Беларусі ў Кітаі: выстава "ЭКСПА-2010" у Шанхаі будзе спрыяць умацаванню станоўчага іміджу Беларусі на міжнароднай арэне
  2010-04-07 11:12:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

«Асноўныя мэты ўдзелу Рэспублікі Беларусь у Сусветнай выставе ЭКСПА-2010 – умацаванне станоўчага іміджу краіны на міжнароднай арэне, дэманстрацыя сусветнай супольнасці дасягненяў дзяржавы ў навуковай, культурнай і эканамічнай галінах», - заявіў пасол Беларусі ў Кітаі Анатоль Тозік у эксклюзіўным інтэрв'ю карэспандэнту агенцтва Сіньхуа.

А.Тозік адзначыў, што Сусветная выстава – гэта маштабнае міжнароднае мерапрыемства, дзе кожная краіна-удзельніца дэманструе сваё цэласнае нацыянальнае аблічча праз дасягненні ў розных сферах, мае магчымасць шырокай рэкламы і дэмантрацыі станоўчага іміджу сваёй дзяржавы. У такім кантэксце ЭКСПА-2010 у Шанхаі разглядаецца як глабальная рэкламная кампанія краін-удзельніц, арыентаваная на ўніверсальную аўдыторыю.

Паводле яго слоў, менавіта ў Кітаі Рэспубліка Беларусь упершыню прадстаўляе сваю нацыянальную экспазіцыю ў асобным павільёне. «Мы хочам паказаць, што чыстае паветра і чыстая вада – галоўныя скарбы нашых гарадоў», - адзначыў дыпламат.

Ён паведаміў, што тэма «чыстай вады» раскрыецца праз пульсацыю светлавых хваляў. Тэма ж «чыстага паветра» будзе адлюстравана на купале павільёна, які ўяўляе сабой нябесную сферу з лунаючымі аблокамі і знаёмымі архітэктурнымі збудаваннямі Беларусі. На дванаццаці экранах будуць дэманстравацца фільмы пра будні шасці абласных цэнтраў і шасці малых гарадоў з унікальнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю. У павільёне можна атрымаць усебаковую інфармацыю пра Беларусь, яе гарады, пакаштаваць традыцыйныя беларускія пачастункі. А ў сувенірнай краме набыць вырабы народных промыслаў.

А.Тозік патлумачыў, што асноўныя мерапрыемствы ў беларускім павільёне будуць прымеркаваны да правядзення Нацыянальнага дня Рэспублікі Беларусь на ЭКСПА-2010, які пройдзе 11 кастрычніка. У цырымоніі адкрыцця Нацыянальнага дня возьме ўдзел прэзідэнт Беларусі А.Лукашэнка. У гэты ж час у Шанхаі пачнуцца Дні культуры Беларусі, адзначыў дыпламат. У буйнейшай канцэртнай зале ЭКСПА пройдзе гала-канцэрт беларускіх выканаўцаў. Надзвычай папулярны ў Кітаі чэмпіён свету па настольным тэнісе У.Самсонаў правядзе таварыскі матч з адным з мацнейшых ігракоў зборнай Кітая. Залатыя прызёры Пекінскай Алімпіяды па грэблі на байдарках браты Андрэй і Аляксандр Багдановічы правядуць сумесныя трэніроўкі з кітайскімі спартсменамі і майстар-класы на базе Цэнтра грэблі ў Шанхаі.

«Ад шанхайскай ЭКСПА-2010 мы чакаем, перад усім, таго, што 70 мільёнаў кітайскіх наведвальнікаў, якія пабываюць на Сусветнай выставе, змогуць пазнаёміцца з нашай краінай, атрымаць хаця б агульнае ўяўленне пра беларускія гарады, культуру і эканамічныя дасягненні беларускага народа», - адзначыў А.Тозік.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040