У Шанхаі адкрываюцца прэс-цэнтры ЭКСПА-2010
  2010-04-08 16:13:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэс-служба ЭКСПА-2010 у Шанхаі 7 красавіка на першай сустрэчы з журналістамі паведаміла пра завяршэнне будаўніцтва памяшканняў для работы акрэдытаваных на ЭКСПА СМІ. Апрача таго, у красавіку адбудзецца яшчэ шэраг прэс-канферэнцый, падчас якіх будзе прадстаўлены шырокі спектр інфармацыі з нагоды правядзення выставы, напрыклад, пра валанцёраў, бяспеку, харчаванне, метэаралагічныя даныя, турызм і інш.

Паводле звестак афіцыйнага вэб-сайта ЭКСПА-2010, у комплекс будынкаў для СМІ ўваходзяць прэс-цэнтр, міжнародны радыё- і тэлецэнтр, філіял прэс-цэнтра ў раёне Пусі, а таксама цэнтр рэгістрацыі журналістаў.

На прэс-канферэнцыі таксама быў агучаны графік работы медыя-цэнтраў: 27 красавіка расчыніць дзверы прэс-цэнтр для акрэдытаваных СМІ; прэс-цэнтр і міжнародны радыё- і тэлецэнтр будуць працаваць штодзённа з 8 да 24 гадзін. Прэс-цэнтр таксама гатовы ўвесці кругласутачны рэжым у перыяд найбольшай актыўнасці падчас правядзення ЭКСПА-2010. -0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040