Рака нараджаецца ў гарах Тунбайшань на поўдні правінцыі Хэнань. Верхняй плынёй лічыцца ўчастак ад вытокаў да месца ўпадзення Хунхэ на мяжы паміж правінцыямі Хэнань і Аньхой. Даўжыня ўчастку - 360 км. Вышыня падзення - 178 метраў, што складае 90% агульнай вышыні падзення Хуайхэ. Плошча басейну - 30 тысяч кв. км. Рака Хуайхэ працякае па узгорыстых раёнах. Участак ад вусця Хунхэ да Хунцзеху на мяжы паміж правінцыямі Аньхой і Цзянсу лічыцца сярэдняй плынёй ракі. Даўжыня яе - 490 км. Плошча басейну - 128 тысяч кв км. Паўночны бераг сярэдняга цячэння Хуайхэ - частка Хуанхэ-Хуайхэской раўніны. Паўднёвы бераг займаюць Цзянхуайскія пагоркі, горы Хошань, якія служаць водападзелам паміж Янцзы і Хуайхэ. У Фэнтае, Хуайюане і Ухэ правінцыі Аньхой, рака ўтварае т.зв. «Тры малых цясьніны Хуайхэ». Участак ніжэй Хунцзехэ лічыцца ніжняй плынёй ракі. Даўжыня яе - 150 км. У ніжняй плыні дробныя рэчкі перасякаюць адна адну, а вакол скрозь размешчаныя азёры.