У Кітаі будзе адкрыта пастаянна дзеючая шанхайская ЭКСПА-2010 онлайн.
  2010-04-27 11:45:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Арганізатары Сусветнай універсальнай выставы ў Шанхаі адкрылі ў Інтэрнэце онлайнавую старонку ЭКСПА з трохмернай выявай ЭКСПА-парку, якая дае магчымасць карыстальнікам сеткі ўсёй планеты пазнаёміцца з кірмашом.

"Адкрыццё ЭКСПА онлайн – беспрэцэдэнтны акт у 159-гадовай гісторыі кірмашу. Аб'яднанне Інтэрнэта з ЭКСПА разглядаецца як новая форма правядзення падобнай выставы і робіць яе больш жыццяздольнай», - сказаў намеснік загадчыка Аддзела прапаганды Шанхайскага ўпраўлення па справах правядзення ЭКСПА-2010 Ван Ліпін, які адначасова адказвае за рэалізацыю праекта па яе прэзентацыі онлайн.

Пры ўваходзе на старонку выставы, перад вачамі наведвальнікаў з'яўляюцца трохмерныя выявы ўсіх аб'ектаў у ЭКСПА-парку, сярод якіх больш за 150 павільёнаў і збудаванняў. Талісман кірмашу – Хайбаа – будзе суправаджаць наведвальнікаў падчас агляду ўсіх павільёнаў і даваць ім адпаведныя тлумачэнні. Карыстальнікі Інтэрнэта атрымаюць магчымасць палюбавацца празрыстай ракой Хуанпуцзян, мастом Лупу праз яе і ўсімі павільёнамі, размешчанымі на беразе, з любой кропкі , а таксама карцінамі вядомых мастакоў свету, выстаўленымі ў нацыянальных павільёнах.

"Падрыхтоўка да афіцыйнага адкрыцця ЭКСПА-2010 онлайн, якая згодна з планам таксама павінна адбыцца 1 мая, падыходзіць да фіналу. Прыкладна 500 супрацоўнікаў задзейнічана ў падрыхтоўчай рабоце», -- сказаў Ван Ліпін. Згодна з яго словамі, паказ павільёнаў на кірмашы онлайн можа працягвацца і пасля завяршэння работы шанхайскай "ЭКСПА-2010" у канцы кастрычніка гэтага года.

Мяркуецца, што колькасць наведвальнікаў шанхайскай ЭКСПА-2010 дасягне 70 млн. чалавек. Цяо Мужун, які ўдзельнічаў у падрыхтоўцы Кітая да Сусветнай выставы ў 1982 годзе, лічыць, што з улікам колькасці насельніцтва на радзіме, онлайн старонка дасць многім кітайцам шанс пазнаёміцца з гэтым міжнародным кірмашом, што праводзіцца ў роднай краіне. Нагадаем, што колькасць карыстальнікаў Інтэрнэта ў Кітаі – каля 400 млн. чалавек. "У той жа час кірмаш онлайн дэманструе замежным сябрам імідж Кітая як краіны, адкрытай ўсяму свету», -- дадаў ён.

. -0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040