Замежныя СМІ станоўча ацэньваюць падрыхтоўчую работу да ЭКСПА
  2010-04-30 11:07:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Напярэдадні адкрыцця ЭКСПА-2010 у Шанхай прыехалі каля 14 тыс. кітайскіх і замежных журналістаў. Супрацоўнікі большасці замежных СМІ адзначаюць, што арганізатары Сусветнай выставы прыклалі вялікія намаганні для забеспячэння яе паспяховага правядзення. Журналісты выказалі ўпэўненасць, што ЭКСПА-2010 будзе мець вялікі поспех.

Нядаўна завяршыліся пробныя запускі выставы. Замежныя журналісты адзначылі прагрэс, зроблены арганізатарамі мерапрыемства, у прыёме турыстаў і прадастаўленні паслуг. У прыватнасці, супрацоўнікі СМІ са Швейцарыі, Германіі і Намібіі падкрэслілі, што ў Кітаі праведзена вялікая падрыхтоўчая работа да ЭКСПА-2010. Усе журналісты засталіся задаволеныя сэрвісам і ўмовамі для работы. -0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040