Старшыня КНР Ху Цзіньтаа: Шанхайская ЭКСПА стане "незабыўнай" і послужыць мостам, які злучае Кітай з астатнім светам.
  2010-04-30 21:12:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З0 красавіка ў Шанхаі старшыня КНР Ху Цзіньтаа выказаў упэўненасць, што Сусветная выстава ЭКСПА-2010, якая адкрываецца тут, стане «незабыўнай» і паслужыць мостам, які злучае Кітай з астатнім светам.

Ху Цзіньтаа выступіў з прамовай на банкеце ў гонар высокіх замежных гасцей, якія бяруць удзел у цырымоніі адкрыцця ЭКСПА сёння вечарам. Ён і яго жонка Лю Юнцін перад пачаткам банкета абмяняліся поціскамі рукі з высокімі гасцямі.

«Я ўпэўнены, што дзякуючы супольным намаганням, народы ўсяго свету стануць сведкамі паспяховай, цудоўнай і незабыўнай ЭКСПА», - сказаў Ху Цзіньтаа, прапаноўваючы тост за паспяховае правядзенне маючай адбыцца выставы.

Кітай за апошнія восем гадоў у ходзе падрыхтоўкі ЭКСПА мабілізаваў рэсурсы і аб'яднаў мудрасць усяго свету, адзначыў Ху Цзіньтаа.

Кітай мае намер на Шанхайскай ЭКСПА паказаць сябе як краіну з 5000-гадовай цывілізацыяй і ў той жа час як дзяржаву, якая, дзякуючы рэформам і адкрытасці, развіваецца імклівымі тэмпамі, адзначыў Ху Цзіньтаа і дадаў, што ЭКСПА-2010 – гэта шанс і для Кітая, і для ўсяго свету.

ЭКСПА ў Шанхаі – гэта першы выпадак, калі падобная выстава праводзіцца ў краінах, што развіваюцца. Яна паслужыць таксама мостам, праз які Кітай зможа запазычыць станоўчыя моманты ў іншых краінах і пашыраць кантакты і супрацоўніцтва з астатняй часткай свету, канстатаваў кіраўнік кітайскай дзяржавы.

У ЭКСПА-2010 у Шанхаі бяруць удзел 189 дзяржаў і 57 міжнародных арганізацый. Шанхай – дзелавы цэнтр Кітая. На працягу будучых шасці месяцаў чакаецца прыблізна каля 70 млн. наведвальнікаў.

"Сусветная ўніверсальная выстава ЭКСПА-2010 стане ўрачыстай падзеяй, закліканай садзейнічаць народам усіх краін свету ў тым, каб дзяліцца радасцю і сяброўствам, падзеяй, якая паслужыць мостам, яднаючым Кітай і ўвесь астатні свет», - падкрэсліў Ху Цзіньтаа.

Выстава стане таксама пляцоўкай для ўсіх краін і рэгіёнаў свету, на якой яны ў поўнай ступені змогуць прадэманстраваць свае дасягненні ва ўрбанізаванай цывілізацыі, пераняць адно ў аднаго вопыт у горадабудаўніцтве і распаўсюдзіць яго перадавыя канцэпцыі.

Ён выказаў надзею, што выстава дазволіць яе ўдзельнікам вучыцца адно ў аднаго на шляху пошуку новых мадэляў у сферы жылля, гаспадарання і ладзе жыцця.

Ху Цзіньтаа адзначыў, што Кітай гатовы і далей прыкладаць намаганні для павышэння ўзроўню жыцця свайго 1,3-мільярднага насельніцтва і ўносіць новы ўклад у забеспячэнне глабальнага міру і развіцця.

. -0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040