ЭКСПА-2010 у Шанхаі адкрыта
  2010-04-30 21:46:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У 20:00 30 красавіка пачалася цырымонія адкрыцця ЭКСПА-2010. На ёй віцэ-прэм'ер КНР, Кіраўнік аргкамітэта ЭКСПА-2010 Ван Цішань выказаў удзячнасць 246 краінам і міжнародным арганізацыям, што прынялі ўдзел ў ЭКСПА-2010. У сваім выступленні ён заўважыў, што ЭКСПА-2010 – платформа для супрацоўніцтва народаў усёй планеты. Яна адчыняе дзверы ў новае гарадское жыццё.

У сваім выступленні прэзідэнт Міжнароднага бюро выстаў Жан П'ер Лафон адзначыў, што гэта ЭКСПА садзейнічае стварэнню бяспечнага і гарманічнага горада, які развіваецца.

Старшыня КНР Ху Цзіньтаа абвясціў выставу ЭКСПА-2010 адкрытай. Пасля афіцыйнай часткі пачаўся вялікі канцэрт з удзелам мастацкіх калектываў і сусветна вядомых артыстаў, якія прыехалі на цырымонію адкрыцця ЭКСПА-2010.

Дэвіз шанхайскага форуму – «Лепшы горад, лепшае жыццё». ЭКСПА-2010 упершыню праводзіцца ў краіне, якая развіваецца. 246 краін і міжнародных арганізацый бяруць удзел гэтай выставе. Таксама мяркуецца, што каля 70 млн. наведвальнікаў і турыстаў пабывае ў ЭКСПА-парку. -0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040