Міжнародная супольнасць высока ацаніла ЭКСПА-2010 у Шанхаі
  2010-05-04 10:52:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

1 мая афіцыйна адкрыты ЭКСПА-парк у Шанхаі. Адкрыццё ЭКСПА выклікала вялікую ўвагу і атрымала высокую ацэнку розных краін свету. Усе аднадушныя ў тым, што ЭКСПА ў Шанхаі - гэта пляцоўка для абмену вопытам і пашырэння супрацоўніцтва.

Генеральны дырэктар Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ) Уільям Лэйсі Свінг высока ацаніў дэвіз форуму «Лепшы горад, лепшае жыццё». Ён сказаў: «Мы ганарымся правядзеннем ЭКСПА ў Кітаі. Дэвіз ЭКСПА натхняе. Наша арганізацыя займаецца міграцыйнымі праблемамі. Ва ўсім свеце павялічваецца міграцыйны паток насельніцтва. Штогод на планеце перамяшчаецца 21 млн. 400 тыс. чалавек. Большасць мігрантаў едуць у гарады ў пошуках працы, таму дэвіз «Лепшы горад, лепшае жыццё» актуальны як ніколі раней. Я спадзяюся ў бліжэйшы час наведаць парк ЭКСПА ў Шанхаі».

Генеральны дырэктар Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) Хуан Самавія адзначыў: «Для нашай арганізацыі самае важнае пытанне – дастойная праца. Людзі едуць у гарады, жывуць там, працуюць і атрымліваюць адукацыю. Аснова ўсяго гэтага – годная праца».

Адкрыццё экспазіцый розных краін у ЭКСПА-парку ў Шанхаі – у цэнтры ўвагі кіраўнікоў усіх дзяржаў. На спецыяльным прыёме дзярждэпартамента ЗША, прысвечаным адкрыццю павільёна Злучаных Штатаў, дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан выказала спадзяванне, што сёлетняя ЭКСПА паспрыяе развіццю амерыкана-кітайскіх адносін: «Я наведаю павільёны ў Шанхаі падчас Другога кітайска-амерыканскага стратэгічнага і эканамічнага дыялогу. Я глыбока ўпэўнена, што кантакты – гэта аснова ўмацавання адносін паміж нашымі краінамі».

Прэзідэнт Еўракамісіі Жазэ Мануэль Бароза і іншыя кіраўнікі еўрапейскіх краін прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця павільёнаў Бельгіі-ЕС. У сваім выступленні прэзідэнт заявіў, што ЕС надае вялікую ўвагу адносінам з КНР. Ён спадзяецца, што дзякуючы правядзенню ЭКСПА ў Кітаі ўзаемаразуменне і давер паміж ЕС і Кітаем будуць умацоўвацца: «Гэта першая ЭКСПА, у якой ЕС бярэ ўдзел не на тэрыторыі Еўропы. Мы прынялі гэта рашэнне, бо надаём вялікую ўвагу стратэгічным і партнёрскім стасункам паміж Еўрапейскім Саюзам і Кітаем».

Выканаўчы дырэктар Фонду першага прэзідэнта Казахстана Бектас Мухамеджанаў у інтэрв'ю карэспандэнту МРК паведаміў, што Казахстан пакажа тут свае навуковыя дасягненні. Ён марыць пазнаёміцца і з перадавымі тэхналогіямі Кітая: «На ЭКСПА-2010 Казахстан прадэманструе свае навуковыя дасягненні ў традыцыйнай энергетыцы, ядзернай тэхналогіі і інфарматыцы. Пекінская алімпіяда 2008 года ўсхвалявала ўвесь свет. Форум у Шанхаі здзіўляе сваімі маштабамі. Мы спадзяёмся на вялікі поспех ЭКСПА-2010». -0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040