Горад Сіньян
  2010-05-11 15:18:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Горад Сіньян правінцыі Хэнань знаходзіцца ў цэнтры Кітая. Гэта тое месца, якое называюць адначасова «поўначчу паўднёвага Кітая і поўднем паўночнага», бо менавіта тут праходзіць умоўная кліматычная мяжа. Зялёныя горы, празрыстая вада і вельмі добры клімат вабяць турыстаў. На падведамаснай гораду тэрыторыі, на паўднёвы захад ад павета Лашань, знаходзіцца тысячагадовы храм Ліншаньсы. У ім – студня з вельмі смачнай вадой. Кажуць, што крыніца «святога» ручая знаходзіцца пад скульптурай Буды, размешчанай у апошнім павільёне храма. На тэрыторыі Ліншаньсы расце цікавы 1000-гадовы «перавернуты кіпарыс» – чым далей уверх, тым больш тоўстым становіцца ствол дрэва. Нягледзячы на такі паважны ўзрост, кіпарыс і сёння адчувае сябе вельмі добра.

Храм Ліншаньсы вядомы яшчэ тым, што галовы ў тамтэйшых манахаў непаголеныя. Гэта – унікальная з'ява ў кітайскіх будыстаў. Храм Ліншаньсы існуе ўжо больш 1500 гадоў. Ён – адзін з першых пабудаваных у Кітаі храмаў пасля таго, як будызм стаў распаўсюджвацца ў краіне. Тут правяла жыццё, як самотніца, прынцэса Цзянь Нін дынастыі Тан (618 - 907 гг.) – дачка імператара Сюаньцзуна. Калі імператар дынастыі Мін Чжу Юаньчжан быў бедным, ён атрымліваў ахвяраванні ў гэтым храме. Потым, заснаваўшы вялікую дынастыю Мін, ён тройчы наведваў храм Ліншаньсы, выказваючы яму падзяку.

 

Па традыцыі, штогод у першы дзень трэцяга месяца па месячным каляндары ў храме Ліншаньсы адбываецца храмавае свята, падчас якога на горных дарогах, якія вядуць да храма, заўсёды вельмі ажыўлена. Турысты ідуць суцэльным патокам. У самы разгар свята іх колькасць можа дасягнуць некалькі дзясяткаў тысяч за дзень.

А зараз давайце звернем увага на гару Цзігуншань, якая знаходзіцца насупраць храма. Гэта – адно з найлепшых месцаў для летняга адпачынку. Уся гара патанае ў зеляніне. Яе вяршыня Баасяафэн знаходзіцца на вышыні больш за 700 метраў над узроўнем мора. Яна падобна да пеўня з выцягнутай шыяй, які абвяшчае світанак.

Акрамя такіх адметных мясцін, як храм Ліншаньсы і гара Цзігуншань, варта пабываць і на вялікім возеры Наньваньху, плошча якога ў 12 раз больш за самае вядомае ў Кітаі возера Сіху ля горада Ханчжоу. Наньваньху размешчана за 5 кіламетраў на паўдневы захад ад горада Сіньян. На возеры шмат астравоў. Штогод сюды на гнездаванне прылятае каля 100 тысяч птушак. Тамтэйшы жывёльны свет – надзвычай разнастайны. Пад дзяржаўнай аховай знаходзяцца макакі, кітайскія алігатары, азіяцкія віверы, даўгахвостыя фазаны і інш.

Сіньян славіцца не толькі прыгожымі ландшафтамі і адметнымі гістарычнымі мясцінамі. Сіньян – радзіма зялёнага чаю Маацзянь. Сіньянскі Маацзянь падавалі імператарам з даўніх часоў. У 1915 годзе гэты чай заваяваў залаты медаль на міжнародным кірмашы, які праходзіў у Панаме. Сіньянскі Маацзянь вельмі карысны для здароўя. Ён паніжае ціск, узровень халестэрыну ў крыві, асвяжае галаву, дапамагае лягчэй пераносіць спякоту.

Пачынаючы з 1992 года, штогод у канцы красавіка ў Сіньяне праходзіць чайны фестываль, у рамках якога адбываецца чайная цырымонія, знаёмства з апрацоўкай чайнага лісця і іншыя мерапрыемствы. Гэты фестываль прыцягвае ўвагу вялікай колькасці турыстаў і прадпрымальнікаў.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040