У Шанхаі адкрылася выстава твораў этнічных кітайцаў-мастакоў
  2010-05-13 16:05:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У сераду ў Шанхайскім музеі выяўленчых мастацтваў адкрылася выстава твораў этнічных кітайцаў-мастакоў, прысвечаная адкрыццю Сусветнага ўніверсальнага форуму ЭКСПА-2010.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Шанхайская канцылярыя па справах кітайцаў, якія жывуць за мяжой, пры народным ўрадзе Шанхая, Бюро па каардынацыі ЭКСПА-2010, Шанхайская асацыяцыя работнікаў літаратуры і мастацтва, а таксама Саюз шанхайскіх мастакоў. На адрас выставы паступіла 1080 твораў. Паводле вынікаў папярэдняга і канчатковага адбораў, 220 работ кітайскага жывапісу, алейнага жывапісу, акварэлі, гравюры і скульптуры былі ўключаны ў спіс экспанатаў.

У рамках мерапрыемства таксама адкрылася выстава работ памерлых знакамітых кітайскіх мастакоў 20-га стагоддзя. На ёй прадстаўлены больш за 40 твораў. Сярод іх - шэдэўры Ці Байшы, Сюй Бэйхуна, Чжан Дацяна, Фу Баашы і іншых найвядомых кітайскіх мастакоў.

Выстава працягнецца да 20 мая. -0 -

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040