Землетрасенне, якое адбылося 12 мая 2008 года ў павеце Вэньчуань правінцыі Сычуань, не аказала сур'ёзнага ўплыву на вядомы гідравузел Дуцзян'янь, пабудаваны больш за 2000 гадоў таму. Дарэчы, падобных старажытных будынкаў у свеце ўжо не існуе. Падчас праектавання гідравузла быў улічаны фактар землятрасення, таму падчас апошняга стыхійнага бедства пацярпелі толькі некаторыя храмы, якія знаходзяцца побач – у іх сценах з'явіліся трэшчыны.
Дуцзян'янь – першы ў свеце гідравузел, які адпавядае экалагічным патрабаванням, бо ён накіроўвае ваду без дапамогі дамбы. Іерогліф «ду» абазначае сталіцу старажытнага царства Чанду, а «цзян» – раку Міньцзян, на якой стаіць гідравузел. Іерогліф «янь» указвае на тое, што гідравузел накіроўвае ваду без дамбы.
Асноўныя часткі гідравузла Дуцзян'янь – водападзел Юйцзуй («Рот рыбы»), вадасцёк Фэйшаянь і водапрыёмнік Баапінкоу. На беразе ракі Міньцзян, недалёка ад гідравузла, знаходзіцца храм Ціньяньлоу, адкуль добра відаць доўгую выспу, якая нагадвае вялікую рыбу. Гэта «вялікая рыба» і ёсць гідравузел Дуцзян'янь. Спусціўшыся з храма, турысты трапляюць да ўваходу ў гідравузел.
Стоячы на спіне «вялікай рыбы», чуваць толькі грукат вады, якая імкліва імчыцца ўніз. Гледзячы ўніз і наперад, бачны водападзел Юйцзуй («Рот кракадзіла»). Праходзячы ля водападзела, водны паток натуральна падзяляецца на два меншыя. Гэтыя два рукавы ракі называюцца «Вайцзян» (вонкавая рака) і «Нэйцзян» (унутраная рака).
Другая частка гідравузла Дуцзян'янь – вадасцёк Фэйшаянь («Пясчынкі, якія лётаюць») – знаходзіцца пасярэдзіне. Фэйшаянь абараняе Чандускую раўніну ад паводак, бо адыгрывае ролю паўторнага скіду вады і ачысткі рэчышча ад пяску, выштурхоўваючы лішнюю ваду ў вусце Баапінкоу.
Больш за 2000 гадоў таму тут наогул не было ніякага вусця. Тагачасныя будаўнікі, выкарыстоўваючы прынцып фізікі, што прадмет пашыраецца ад цеплыні і сціскаецца ад холаду, спачатку палілі дрэвы на гэтым ўчастку, а потым палівалі гарачую зямлю вадой. У выніку ім удалося стварыць 20-метровае вусце, хоць на гэту справу яны патрацілі восем гадоў.
Гідравузел Дуцзян'янь – не толькі старажытнае гідратэхнічнае збудаванне, але і адна з вядомых адметных мясцін Кітая. Побач з гідравузлом – не менш цікавыя помнікі гісторыі: храм Эрванмяа, храм Фулунгуань і мост Аньланьсацяа. Эрванмяа пабудаваны ў гонар заснавальніка гідравузла Лі Біна. Падчас землятрасення 2008 года некаторыя будынкі былі пашкоджаны. Дзякуючы наяўнаму архіву, работа па аднаўленні помнікаў гісторыі ідзе паспяхова.