Хуаншань
  2010-05-20 14:27:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Хуаншань – літаральна «Жоўтыя горы» - горная града ў правінцыі Аньхой ва ўсходняй частцы Кітая, прыкладна за 300 кіламетраў на паўднёвы захад ад Шанхая. Гэты раён вядомы гранітнымі скаламі, парослымі соснамі, апетымі кітайскімі паэтамі і мастакамі з часоў дынастыі Цінь. Назва «Жоўтыя горы» належыць паэту Лі Бо, які жыў у 10 стагоддзі. Вышыня 77-мі вяршын гэтай грады перавальвае за 1000 метраў. Самыя магутныя вяршыні - Пік Лотаса (Лянь Хуа Фэнь, 1864 м), Пік Святла (Гуаньміндзін, 1840 м) і Пік Нябеснай Сталіцы (Цяньдуфэн, 1829 м). Рэгіён Хуаншань уваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА і з'яўляецца нацыянальным паркам Кітая, адной з самых папулярных турыстычных мясцін рэспублікі.

Горы сфарміраваліся ў мезазойскую эру, прыкладна 100 мільёнаў гадоў таму. Пазней, у чацвярцічны перыяд, ландшафт крыху змяніўся пад уплывам ледавікоў, якія, сыходзячы, мянялі абрысы скал.

Паколькі горныя вяршыні ў гэтым раёне часта патанаюць у аблоках, тут можна пабачыць цікавыя светлавыя эфекты, напрыклад, «Воблачнае мора» (Юньхай) і «Святло Буды» (Фогуан). Яны праяўляюцца, як правіла, раз у месяц.

Ля падножжа Піка Пунсовага Воблака знаходзяцца гарачыя крыніцы, тэмпература вады ў якіх круглы год 45°C.

У снежні 1990 года ЮНЕСКА ўключыла гэты раён у спіс прыродных аб'ектаў Сусветнай спадчыны за выключную прыгажосць прыроды і за рэдкія віды раслін і жывёл, якія можна сустрэць там.

Пад'ём на самую высокую частку Нацыянальнага парку магчымы альбо па канатнай дарозе, альбо па выдзеўбаных у скалах горных сцежках (пехатой з вёскі Танкоу займае 3-4 гадзіны). Класічны маршрут – гэта пад'ём на гару, агляд вяршынь і назіранне за захадам і ўзыходам сонца (на вяршынях ёсць вялікая колькасць гасцініц). Непадалёк ад горнага раёна Хуаншань (50 км, 2 гадзіны на аўтобусе) раскінуўся горад Туньсі, звязаны з Шанхаем авія- і аўтобуснымі зносінамі.

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040