Тайху – «край рыбы і рысу»
  2010-05-24 09:49:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Тайху ўтварылася ў выніку Яньшаньскага тэктанічнага руху прыкладна 154-97 мільёнаў гадоў таму. Старажытнае Тайху было вельмі шырокае: па сваіх колішніх памерах яно нашмат пераўзыходзіла цяперашняе. У перыяд чацвярцічнай эры часта мяняўся клімат, пахаладанні чаргаваліся з пацяпленнямі. Сваю ролю ў станаўленні Тайху адыгралі ледавіковы і міжледавіковы перыяды – з-за частых пахаладанняў зямная паверхня ўсё больш ўзнімалася, а марская вада адступала на ўсход. У выніку гэтага старажытнае возера з марскога заліва ператварылася ў лагуну. З пачаткам перыяду пацяплення пачаў таяць снег. Талыя воды памчаліся ў Тайху. Натуральна, павысіўся ўзровень вады і ў моры. Марская вада накіроўваецца з усходу на захад, у выніку чаго Тайху зноў становіцца марскім залівам. Паўтарэнне гэтых працэсаў і характарызуе гісторыю ўтварэння возера.

1 2 3 4 5
Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040