Фестываль студэнтаў сусветна вядомых ВНУ пройдзе ў ліпені ў рамках шанхайскай ЭКСПА.
  2010-05-24 16:04:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Фестываль студэнтаў знакамітых ва ўсім свеце ВНУ пройдзе ў ліпені ў рамках Сусветнай універсальнай выставы ЭКСПА-2010 у Шанхаі. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка Каардынацыйнага бюро ЭКСПА Ху Цзіньцзюнь.

Паводле яго слоў, у мерапрыемстве возьмуць удзел каля 2000 студэнтаў з вядомых ва ўсім свеце ВНУ, у тым ліку, Гарвардскага, Оксфардскага і Ельскага ўніверсітэтаў. З 4 па 18 ліпеня на фестывалі будзе прадстаўлена іх мастацкая творчасць – харавыя спевы, джаз, сімфанічная музыка, перкусія і танцы.

Акрамя таго, у рамках фестывалю таксама адбудзецца канцэрт камернага аркестра Ітанскага каледжа і знакамітага кампазітара Чэнь Гана. -0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040