Шосты дзень запар колькасць наведвальнікаў ЭКСПА-парку ў Шанхаі перавышае 300 тыс. чалавек у дзень.
  2010-05-27 15:25:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Да 19:00 26 мая ЭКСПА-парк у Шанхаі за адзін дзень прыняў 347,7 тыс. чалавек. Такім чынам, шосты дзень запар колькасць наведвальнікаў ЭКСПА-2010 перавышае адзнаку ў 300 тыс. чалавек.

Па стане на 19 гадзін 26 мая за 26 дзён пасля таго, як Сусветная ўніверсальная выстава ЭКСПА-2010 у Шанхаі расчыніла дзверы для наведвальнікаў, яна прыняла ў агульнай колькасці больш за 6 млн. турыстаў.

Найбольш папулярныя павільёны працуюць ва ўмовах перагрузкі. Напрыклад, згодна з праектам штодзённая колькасць наведвальнікаў павільёна ЗША павінна быць абмежавана да 35 тыс. чалавек, аднак фактычны паказчык перавысіў ужо 37 тысяч.

У ЭКСПА-парку вельмі рупліва клапоцяцца пра бяспеку турыстаў і збудаванняў Сусветнай універсальнай выставы, якая прадоўжыцца да 31 кастрычніка гэтага года. -0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040