Казачны пасёлак Чансіцунь
  2010-06-01 10:39:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

      

У прыгожым пасёлку Чансіцунь працякае рэчка даўжынёй 37 кіламетраў. Яе назва Чансіхэ, і пасёлак названы ў яе гонар. Над рэчкай пабудаваны каменны мост, які мае 230-гадовую гісторыю. У рэчцы весяла плёскаюцца качкі. З лютага кожнага года кветкі рапсу красуюцца ў дварах хат, на вуліцах або на беразе рэчкі.

У цэнтры пасёлка знаходзіцца павільён "Шэгунтын", які быў пабудаваны падчас дынастыі Мін, але, нажаль, зараз у яго ўжо няма былой прыгажосці, занадта стары. Старыя пасёлка распавялі, што ў 70 гадах мінулага стагоддзя тут знаходзілася шмат храмаў, мемарыяльныя аркі, і іншыя славутасці, але ўсе яны былі разбураныя падчас культурнай рэвалюцыі.

1 2 3
Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040