Вулкан Эйяф'ятлайакудль (Eyjafjallajokull) на поўдні Ісландыі за першыя 72 гадзіны сваёй «працы» выкінуў каля 140 млн. кубаметраў рэчываў, з якіх каля 100 мільёнаў падняліся ў атмасферу і былі разнесеныя вятрамі на поўдзень і ўсход ад вострава. Такую папярэднюю ацэнку апублікавалі вучоныя Ісландскага геафізічнага інстытута.