5 чэрвеня ў рамках Сусветнай універсальнай выставы "ЭКСПА-2010" у Шанхаі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя адкрыццю Дня нацыянальнага павільёна Казахстана. На цырымоніі прысутнічалі міністр сельскай гаспадаркі Казахстана Акылбек Курышбаеў і памочнік міністра камерцыі КНР Цю Хун.
Як адзначыў казахстанскі міністр, шанхайская ЭКСПА-2010 дае магчымасць пазнаёміць насельніцтва планеты з Казахстанам, яго маладой сталіцай Астаной, эканамічнымі і інвестыцыйнымі магчымасцямі краіны, а таксама яе культурай, гісторыяй і традыцыямі. У сваім выступленні А.Курышбаеў сказаў, што ўрад краіны праводзіць падрыхтоўку да барацьбы за атрыманне права на арганізацыю ЭКСПА-2017 у Астане. У сувязі з гэтым, вопыт Кітая ў плане арганізацыі цяпершяняй Сусветнай універсальнай выставы будзе вельмі важным для Казахстана.
Асноўная тэма павільёна -- "Астана – сэрца Еўразіі". На цырымоніі артысты з Казахстана выступілі з песнямі і танцамі. А ўвечары адбыўся гала-канцэрт і паказ мод, прысвечаны Дню нацыянальнага павільёна Казахстана.
Прыблізна 5000 чалавек штодзённа наведваюць Казахстанскі павільён. -0-