Беларускі павільён на сусветнай выставе ЭКСПА-2010 сустрэў мільённага наведвальніка.
  2010-06-10 11:20:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

8 чэрвеня ў 21 гадзіну па мясцовым часе беларускі павільён на Сусветнай выставе ЭКСПА-2010 у Шанхаі зарэгістраваў мільённага наведвальніка. Гэта - былы член урада горада Вэньчжоу, а цяпер пенсіянер Лі Хэ Мінг. Кіраўніцтва павільёна цёпла сустрэла мільённага наведвальніка і ўручыла падарункі. Лі Хэ Мінг падзякаваў за прыём і пакінуў запіс ў кнізе ганаровых гасцей. Гэта падзея паказала, што беларускі павільён - адзін з самых запатрабаваных. Паводле прагнозу кіраўніцтва павільёна, калі паток наведвальнікаў ЭКСПА-2010 не зменшыцца (а насамрэч чакаецца яго павелічэнне, паколькі ў навучальных установах КНР заканчваецца вучэбны год), то другі "мільянер" з'явіцца тут ужо ў першай дэкадзе ліпеня.

Кожны дзень беларускі павільён на Сусветнай універсальнай выставе ЭКСПА-2010 наведвае каля 30 тысяч чалавек. У гэтым прызнаўся яго дырэктар Іван Найдовіч. Галоўная прычына такой папулярнасці – у арыгінальным дызайне фасада і экспазіцыі. Кітайскія наведвальнікі з вялікім задавальненнем фатаграфуюцца на фоне вулачак беларускіх гарадоў, адлюстраваных на ўваходзе звонку, або на фоне рэпрадукцый карцін унутры павільёна. На карысць такой папулярнасці ідзе таксама размяшчэнне беларускага павільёна, які знаходзіцца практычна ля ўваходу ў ЭКСПА-парк на плошчы Еўропы. Гэта сапраўды адно з самых прывабных месцаў на Сусветнай універсальнай выставе ў Шанхаі.

«Першае, што бачаць наведвальнікі, -- кажа Іван Іванавіч, -- гэта мы. Тым больш яркая культурная праграма, падрыхтаваная беларусамі, таксама адыгрывае тут сваю ролю і стварае атмасферу цеплыні, сардэчнасці і свята».

Практычна кожны месяц з Беларусі прыязджае мастацкі калектыў, які прадстаўляе розныя рэгіёны краіны. Зараз у якасці творчых гаспадароў павільёна выступае ансамбль песні, музыкі і танца «Талака» з Віцебскай абласной філармоніі. Яркі і насычаны зместам павільён вабіць наведвальнікаў яшчэ і крамай, у якой прадстаўлена лепшая беларуская прадукцыя, і магчымасцю паставіць традыцыйную для ЭКСПА пячатку на памяць.

Згодна з канцэпцыяй выставы, традыцыйныя нацыянальныя каштоўнасці ў беларускім павільёне ўраўноўваюць сёння з дасягненнямі індустрыяльнага развіцця. Жыццё ў горадзе ў кантакце з прыродай, у звыклым ландшафце і атмасферы сваёй культуры – адказ беларусаў тэме ЭКСПА-2010 «Лепшы горад – лепшае жыццё!».

З вялікай цікавасцю павільён наведваюць каллегі з краін СНД, дэлегацыі з Беларусі, што прыбываюць у Шанхай з дзелавымі візітамі і іншыя. Атмасфера свята і радасці пастаянна пануе ў беларускім павільёне, што адразу адзначаюць яго госці. -0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040