Камітэт сусветнай спадчыны ЮНЕСКА 31 ліпеня на 34-ай сесіі, якая прахадзіла ў бразільскай сталіцы, адобрыў унясенне кітайскага гістарычнага манументальнага ансамбля ў Дэнфэне ў Рэестр аб'ектаў суственай спадчыны.
Гістарычны манументальны ансамбль у Дэнфэне «Цэнтр Неба і Зямлі» размешчаны ля падножжа і на схілах гор Суншань у кітайскай правінцыі Хэнань. Сюды ўваходзяць 11 аб'ектаў, сярод якіх абсерваторыя, пагада, манастыр Шаалінь і інш., што лічацца гістарычнымі, культурнымі і мастацкімі помнікамі і дэманструюць прыклады развіцця дойлідства старажытнага Кітая.
Згодна са статыстыкай ЮНЕСКА, Рэестр аб'ектаў сусветнай спадчыны ўключае ў сябе 890 аб'ектаў, пры гэтым, 689 -- культурнай спадчыны, 176 -- прыроднай спадчыны, а таксама 25 аб'ектаў культурнай і прыроднай спадчыны. Архітэктурны ансамбль «Цэнтр Неба і Зямлі» стаў 39-ым кітайскім аб'ектам, унесеным у гэты рэестр. --0--