На ЭКСПА-2010 у Шанхаі адзначылі Дзень нацыянальнага павільёна Кыргызстана.
  2010-08-05 10:50:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

4 жніўня на Сусветнай універсальнай выставе ЭКСПА-2010 у Шанхаі адзначаўся Дзень нацыянальнага павільёна Кыргызстана. Яго тэма: "Бішкек -- горад, які звяртаецца да міру". На месцы мерапрыемства кіргізскі аркестр "Орда Сахна" прадставіў наведвальнікам павільёна старажытны паэтычны эпас цэнтральнаазіяцкіх качэўнікаў.

У красавіку гэтага года ў Кыргызстане адбыўся дзяржаўны пераварот, у чэрвені на поўдні краіны – беспарадкі. Па словах памочніка міністра замежных спраў КНР Чэн Гапіна, Кітай, які ўдзельнічаў у мерапрыемствах Дня нацыянальнага павільёна Кыргызстана ў якасці дружалюбнага суседа, шчыра спадзяецца, што народ Кыргызстана зможа пераадолець існуючыя цяжкасці і дасягнуць дзяржаўнай стабільнасці, сацыяльнай гармоніі і эканамічнага развіцця.

Як адзначыў на мерапрыемстве міністр эканамічнага рэгулявання Кыргызстана Эміль Уметаліеў, сёлета, нягледзячы на шэраг сур'ёзных падзей, у краіне адзначаецца ўстойлівы рост знешняга гандлю. У першым паўгоддзі знешнегандлёвы абарот павялічыўся на 9 працэнтаў у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года.

На ЭКСПА-2010 у Шанхаі, дзякуючы фільмам, слайдам, плакатам, выстаўленым экспанатам, а таксама правядзенню культурных мерапрыемстваў, госці павільёна могуць больш даведацца пра гісторыю, культуру і звычаі кіргізаў, а таксама аб развіцці эканомікі, мастацтва і сферы турызму ў Бішкеку.

Нацыянальны павільён Кыргызстана знаходзіцца ў першым аб'яднаным павільёне азіяцкіх краін на ЭКСПА-2010, будынак па форме падобны на мангольскую юрту. -0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040