Архітэктурная канструкцыя Храма вельмі арыгінальная. Чатыры велічэзныя калоны падпіраюць столі трох вялікіх памяшканняў. Храм перажыў 500 гадоў розных ліхалеццяў. Падышоўшы да вытокаў ракі, мы бачым браму, названую «Брамай над безданню». Яна была пабудавана падчас дынастыі Юань, калоны – таксама. Яны створаны больш за 700 гадоў таму. А вярхушка альтанкі была перабудавана ў дынастыю Мін, больш за 400-500 гадоў таму.