З нагоды 2561 гадавіны з дня нараджэння вядомага старажытнакітайскага асветніка, філосафа Канфуцыя ў панядзелак увечары на яго радзіме ў мястэчку Цюйфу правінцыі Шаньдун (Усходні Кітай) адкрыўся Міжнародны культурны фестываль памяці Канфуцыя-2010.
Дэвіз сёлетняга фестывалю - "Здзяйсненне паездак па радзіме Канфуцыя, дэгустацыя страў, папулярных у радавым маёнтку Канфуцыя, азнаямленне з мясцовым каларытам і запазычанне мудрасці Канфуцыя".
У рамках фестывалю будзе праведзены шэраг мерапрыемстваў, уключаючы ўрачыстую цырымонію абраду памінання вялікага асветніка ў дзень 2561-й гадавіны яго нараджэння, 3-ы Сусветны кангрэс па пытаннях канфуцыянства, кірмаш прадукцыі індустрыі культуры і інш.
Фестываль арганізаваны па ініцыятыве народнага ўрада прав. Шаньдун, Міністэрства культуры, Мінадукацыі КНР і Дзяржаўнага ўпраўлення па справах турызму.
Канфуцый - вялікі старажытнакітайскі асветнік, палітык і педагог. Заснаваная ім філасофская школа вельмі глыбока паўплывала на розныя аспекты грамадскага жыцця старажытнага Кітая і працягвае карыстацца вялікай павагай у сучасным Кітаі. Канфуцыянства набывае ўсё большую папулярнасць у свеце, становіцца адным з важных сімвалаў культуры Усходу і скарбніцай сусветнай гісторыі і культуры.
Першы падобны фэст прайшоў у г. Цюйфу ў 1984 г. -0 -