На ЭКСПА-2010 прайшоў Дзень нацыянальнага павільёна Літвы
  2010-10-26 15:54:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

25 кастрычніка на Сусветнай універсальнай выставе ЭКСПА-2010 у Шанхаі прайшоў Дзень нацыянальнага павільёна Літвы. На ўрачыстай цырымоніі, якая адбылася з гэтай нагоды, прысутнічалі прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ і галоўны рэвізор рэвізійнага ўпраўлення КНР Лю Цзяі.

Д. Грыбаўскайтэ адзначыла, што выстава ЭКСПА-2010 забяспечыла Літве і Кітаю магчымасць паглыбіць узаемаразуменне. Народ Літвы пачаў пазнаваць Кітай яшчэ ў 17-м стагоддзі, сёння некаторыя літоўцы і літоўскія прадпрыемствы карыстаюцца папулярнасцю ў Кітаі. Пры гэтым яна выказала спадзяванне на пашырэнне супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў галіне інфармацыйных тэхналогій і спорце.

Баскетбол, адзначыла прэзідэнт, - "візітная картка" Літвы. Зараз у Кітаі працуюць літоўскія трэнеры і спартсмены па баскетболе. Дзякуючы сувязям паміж людзьмі, створаны "мост" для развіцця літоўска-кітайскага супрацоўніцтва.

Лю Цзяі адзначыў, што за 19 гадоў устанаўлення дыпламатычных адносін паміж Кітаем і Літвой двухбаковыя сувязі і супрацоўніцтва далі плённыя вынікі. ЭКСПА-2010, па яго словах, надасць новую дынаміку ўмацаванню дружбы і пашырэнню сяброўскага супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040