На форуме ЭКСПА на высокім узроўні прынята Шанхайская дэкларацыя
  2010-11-01 10:38:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У другой палове 31 кастрычніка закрыўся форум на высокім узроўні ў рамках ЭКСПА-2010, галоўнай тэмай якога стала «Інавацыя і ўстойлівае развіццё горада». На форуме была прынята Шанхайская дэкларацыя, у якой адлюстраваліся вынікі правядзення Сусветнай выставы.

Дэвіз Шанхайскай дэкларацыі – канцэпцыя ўстойлівага развіцця. У дакуменце робіцца ўпор на вырашэнні праблем гарадоў, звязаных з аховай навакольнага асяроддзя, укараненнем дасягненняў навукі і тэхнікі, інфарматызацыяй, развіццём культуры, аптымізацыяй мікрараёнаў, сельскім і гарадскім развіццём. Старшыня Кітайскага камітэта па садзейнічанні міжнароднаму гандлю, намеснік генеральнага дырэктара Аргкамітэта ЭКСПА-2010 Ван Цзіфэй сказаў, што ў Шанхайскай дэкларацыі знайшлі адлюстраванне вынікі выстаў, культурных мерапрыемстваў і шэрагу форумаў у рамках ЭКСПА-2010. У Дэкларацыі адлюстравана адзінства думак удзельнікаў ЭКСПА ў Шанхаі аб устойлівым развіцці гарадоў.

Згодна з Шанхайскай дэкларацыяй, 31 кастрыніка вызначаны як Дзень гарадоў свету з мэтай прыцягнення ўвагі міжнароднай супольнасці да праблем гарадоў.

На прэс-канферэнцыі, якая адбылася пасля закрыцця форуму, генеральны сакратар Міжнароднага выставачнага бюро Вісэнтэ Гансалес Ласерталес даў высокую адзнаку ЭКСПА-2010 у Шанхаі. Ён сказаў, што выстава ў Шанхаі – самая прывабная, і яна стала новай вяхой у гісторыі правядзення Сусветных выстаў.

-0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040