Замежныя СМІ станоўча ацэньваюць візіт старшыні КНР Ху Цзіньтаа ў ЗША
  2011-01-20 15:33:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

18 студзеня старшыня КНР Ху Цзіньтаа прыбыў у Вашынгтон з афіцыйным дзяржаўным візітам у ЗША. Замежныя СМІ надаюць вялікую ўвагу гэтай падзеі і даюць ёй станоўчую ацэнку.

Вядучыя амерыканскія СМІ шырока асвятляюць візіт старшыні КНР Ху Цзіньтаа. Цытуючы словы Дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан, у паведамленні CNN гаворыцца, што ЗША і Кітай застануцца ўзаемазалежнымі ў эканамічнай сферы.

У артыкуле французскага інфармацыйнага агенцтва Франс прэс гаворыцца, што візіт старшыні КНР Ху Цзіньтаа ў ЗША азначае паваротны момант у кітайска-амерыканскіх адносінах.

Англійскае інфармацыйнае агенцтва Рэйтар паведамляе, што Кітай стаў другім буйным эканамічным суб'ектам пасля ЗША. Візіт старшыні КНР Ху Цзіньтаа -- найважнейшы за апошнія 30 гадоў дыялог паміж кітайскімі і амерыканскімі кіраўнікамі.

- 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040