Кітай – краіна з вялікай колькасцю азёр. Яны знаходзяцца ў 9 геаграфічных рэгіёнах з неаднолькавымі кліматычнымі ўмовамі: адны – у гарах ці на раўнінах, другія – у кантынентальнай частцы або на астравах, іншыя – у пустынях ці балоцістай мясцовасці, у засушлівых зонах або ў вільготных. Гэтым і тлумачыцца разнастайнасць кітайскіх азёр. Па спосабе ўзнікнення яны дзеляцца на тэктанічныя, вулканічныя, ледніковыя, завальна-запрудныя, карставыя, азёры ветраной эрозіі, рачныя і лагуны. Па гідрахімічным саставе азёры бываюць саляныя, салёна-водныя і прэснаводныя. Пераважная большасць кітайскіх азёр атрымлівае водныя папаўненні ад рэк, таму азёры – састаўная частка адпаведных водных сістэм.
Зыходзячы з асаблівасцяў кітайскіх рэк, можна правесці па тэрыторыі Кітая ўмоўную лінію, якая пачынаецца ад паўднёвага ўчастка Вялікага Хінгана, перасякае горны хрыбет Іньшань, усходні ўчастак горнага хрыбта Цілянь і заканчваецца ля горнага хрыбта Гандзісышань. На паўднёвым усходзе ад гэтай лініі знаходзяцца азёрныя раёны, якія атрымліваюць ваду ад знешніх рэк. Азёры гэтыя – прэснаводныя, яны сканцэнтраваліся па абодвух баках сярэдняга і ніжняга цячэння Янцзы. Азёры Паянху, Дунцінху, Тайху, Хунцзэху і Хулуньху валодаюць незлічонымі прыроднымі рэсурсамі. На паўночным захадзе ад гэтай лініі размешчаны азёрныя раёны, якія атрымліваюць водныя папаўненні ад унутрыкантынэнтальных рэк. Паколькі гэтыя азёры знаходзяцца далёка ад марскога берага, вада з іх не выцякае, тут назапашваецца вялікая колькасць солі з-за моцнага выпарэння. Вада ўтрымлівае яшчэ і мірабіліт, гіпс, борныя руды і іншыя сыравінныя прамысловыя матэрыялы. Самае характэрнае для гэтага раёна – найбуйнейшае ў Кітаі салёнае возера Цінхай.
возера Цінхай (Цінхай-Тыбецкае горнае плато)
Азёрны раён Паўночна-Усходняга Кітая
Тэрыторыя – 3952 кв. км, што складае 5,4% агульных азёрных плошчаў краіны. Раён размешчаны ва ўмераным поясе, дзе пераважаюць паўвільготныя сезонныя вятры. Азёры атрымліваюць моцныя водныя папаўненні і дзеляцца на дзве катэгорыі. Першая – гэта азёры, якія ўтварыліся непасрэдна ў выніку вулканічнага руху чацвярцічнай эры. Характэрны прыклад – 5 злучаных азёраў у павеце Дэду правінцыі Хэйлунцзян, а таксама азёры Цінпаху ля ракі Муданьцзян і Цяньчы ў гарах Чанбайшань на кітайска-карэйскай мяжы. Гэтыя азёры адрозніваюцца велізарнай воднай паверхняй і вялікай глыбінёй. І другая катэгорыя азёр – гэта шматлікія вялікія і малыя азёры ў балотах. Яны, як правіла, неглыбокія і даволі салёныя.
Прыгажосць возера Цінпаху не патрабуе каментарыяў
Нябеснае возера Цяньчы
Азёрны раён на раўнінах Усходняга Кітая
Тут ёсць вялікія і малыя азёры, якія раскінуліся па абодвух баках сярэдняга і ніжняга цячэння Янцзы і Хуайхэ, ніжняга цячэння Хуанхэ, Хайхэ, а таксама па абодвух баках вялікага Пекін-Ханчжоўскага канала. Агульная плошча – 1847 кв. км, што складае 2,94% азёрных плошчаў краіны. Тут жа знаходзяцца самыя знакамітыя ў Кітаі пяць прэснаводных азёраў: Паянху, Дунцінху, Тайху, Хунцзэху і Чааху.
Паянху: найбуйнейшае прэснаводнае возера Кітая
возера Дунцінху
Мангол-Сіньцзянскі пласкагорны раён азёраў
Агульная плошча – 9106 кв. км, што складае 12,2% агульных азёрных плошчаў краіны. Мангол-Сіньцзянскі азёрны раён размешчаны ва ўнутрыкантынэнтальнай частцы Кітая, далёка ад мора. Клімат сухі, з невялікімі ападкамі. Моцнае выпарэнне вады прывяло да пастаяннага згушчэння і павышэння там колькасці солі.
Цінхай-Тыбецкі пласкагорны раён азёраў
Агульная плошча – 37487 кв. км, або 50,5% агульных азёрных плошчаў краіны. Гэта група самых вялікіх і шматлікіх кантынэнтальных азёраў, размешчаных высока ў гарах. Яны глыбокія і пераважна салёныя. Зімой гэтыя азёры замярзаюць на даволі доўгі час.
возера Намцо
Свяшчэннае возера Манасаравар (на здымку справа)
Юньнань-Гуйчжоўскі пласкагорны раён азёраў
Агульная плошча – 1077 кв. км. Раён займае прыкладна 1,4% агульных азёрных плошчаў краіны. Азёры знаходзяцца пераважна ў цэнтральнай і заходняй частках правінцыі Юньнань. Яны прэснаводныя і невялікія.
возера Лугу