26 студзеня ў гарналыжным курорце Швейцарыі Давосе адкрыўся Сусветны эканамічны форум. На працягу 5 дзён вядомыя палітыкі і эканамісты будуць абмяркоўваць агульныя падыходы да новай глабальнай рэальнасці. У форуме бяруць удзел больш за 2500 прадстаўнікоў уладных структур, бізнэс-эліты і грамадскіх арганізацый, якія прадстаўляюць каля 100 краін. Падчас дыскусій ўдзельнікі абмяркуюць шляхі вызначэння новага глабальнага эканамічнага парадку і новыя правілы сусветнай эканамічнай сістэмы.
Старшыня сусветнага эканамічнага форуму Клаўс Шваб адзначыў, што ў цяперашні час у свеце адбыліся сур'ёзныя перамены, зрушыліся цэнтры глабальнай палітыкі і эканомікі. Таму неабходна ўсвядоміць складаную і зменлівую сітуацыю, каб сумесна выпрацаваць новыя правілы рэагавання на глабальныя выклікі. -0-