Форум БРІКС змог стаць рэальна дзеючым фактарам сусветнай палітыкі - МЗС РФ
  2011-06-23 11:03:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Форум БРІКС змог за кароткі час стаць рэальна дзеючым фактарам сусветнай палітыкі, лічаць удзельнікі калегіі МЗС РФ, якая прайшла 22 чэрвеня.

Дыпламаты выказалі меркаванне, што краіны, якія ўваходзяць у аб'яднанне, -- найбольш дынамічная сіла глабальнай эканомікі. Члены БРІКС выступаюць за глыбокую рэформу фінансава-эканамічнай архітэктуры свету, за яе прывядзенне ў адпаведнасць з новымі рэаліямі сусветнай эканомікі, у якой з'явіліся адразу некалькі новых цэнтраў сілы. Глабальны маштаб БРІКС умацаваўся ў выніку далучэння ПАР у снежні 2010 г. Трэці саміт аб'яднання, які прайшоў 14 красавіка на кітайскім востраве Хайнань, таксама стаў важным этапам у фарміраванні яго агульнай канцэптуальнай базы і практычнай праграмы дзейнасці.

Калегія паказала, што БРІКС уступае ў новы перыяд развіцця, у якім на першы план павінны выйсці паглыбленне і канкрэтызацыя ўзаемадзеяння, фарміраванне сістэмы знешніх сувязяў. Пры гэтым, важным прыярытэтам супрацоўніцтва павінна застацца каардынацыя пазіцый у "Групе дваццаці".

Падкрэслена, што ўдзел Расіі ў БРІКС стане важным сродкам садзейнічання яе мадэрнізацыі і інавацыйнаму развіццю. Пацверджаны стратэгічны курс краіны "на ўсялякае ўмацаванне БРІКС як важнага элемента новага светапарадку, што фарміруецца, і як інструмента развіцця стратэгічнага партнёрства дзяржаў-удзельніц". - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040