Горы Уданшань знаходзяцца ў паўночна-заходнім раёне правінцыі Хубэй, недалёка ад прамысловага горада Шыянь, за 120 км ад горада Сянфань. Галоўны пік Цяньчжуфэн «вырас» на 1612 метраў над узроўнем мора.
Горы Уданшань – прыродны запаведнік дзяржаўнага значэння, знакаміты сваімі даоскімі манастырамі і храмамі, а таксама уданшанскай гімнастыкай ушу. Акрамя таго, тут шмат цікавых архітэктурных і прыродных адметных мясцін.